У Параф’янаве адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшага Імя Марыі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
13.09.2011 12:58 |
Бачна было, як рупліва рыхтавалася парафія да свята. Пад кіраўніцтвам новага настаяцеля дэкана Докшыцкага дэканата кс. Рамана Мурзіча была добраўпарадкавана тэрыторыя, арганізавана святочная літургія і культурная праграма. Цэлебраваў святую Імшу генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлат Францішак Кісель. Са словам Божым да прысутных звярнуўся кс. Аляксей Раманчук, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. У гаміліі святар закрануў пытанне пераемнасці пакаленнямі рэлігійнага светапогляду і заклікаў вернікаў па прыкладу Марыі быць вернымі Богу. Кс. Віктар Місевіч |
Фотарэпартаж |