У Параф’янаве пяць юнакоў склалі прысягу міністранта |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
03.09.2012 16:10 |
Кандыдаты на працягу года сумленна рыхтаваліся да гэтага дня, служачы пры алтары падчас набажэнстваў. Святую Імшу пробашч кс. Раман Мурзіч ахвяраваў за новых міністрантаў, а таксама за сясцёр законных, настаўнікаў і вучняў. У гаміліі святар звярнуўся да кандыдатаў у міністранты: «Вы пакліканы служыць не святару, не самім сабе, а Пану Богу. Няма прыгажэйшай службы, як Пану Богу. Вы будзеце прыкладам для ўсёй парафіяльнай супольнасці ва ўмацаванні веры і духоўнасці». Сваёй прысягай кандыдаты паабяцалі служыць сумленна і аддана. На заклік пробашча бацькі абяцалі дапамагаць сваім сынам годна выконваць гэтае пакліканне. Пасля літургіі адбылося асвячэнне школьных прыладаў. А памятны фотаздымак міністрантаў з кс. Раманам Мурзічам захавае памяць пра гэты дзень на глянцавай паперы. Марыя Дзюбак |
Фотарэпартаж |