У Докшыцах распачаўся VI Звычайны Капітул Віцэправінцыі Капуцынаў у Беларусі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
14.02.2012 12:32 |
Яшчэ перад афіцыйным распачаццем Капітулу браты сабраліся на супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі. Гамілію прамовіў кіраўнік Капітула, правінцыяльны Міністр Варшаўскай правінцыі Капуцынаў брат Марэк Пшэчэўскі. Звяртаючы ўвагу на навучанне святога апостала Якуба (Як 1, 5–6), брат Пшэчэўскі выразна падкрэсліў неабходнасць для законнікаў на сённяшні дзень сапраўднай мудрасці, якую можа даць толькі Бог. Добрай Навіной з’яўляецца тое, што Бог ахвотна дае гэтую мудрасць тым, хто просіць яе са шчырай верай. Пасля поўдня Правінцыяльны Міністр урачыста абвясціў VI звычайны Капітул Віцэправінцыі Капуцынаў у Беларусі адкрытым. Плануецца, што сустрэча будзе завершана 15 лютага Эўхарыстыяй, якую ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. |
Фотарэпартаж |