У Барсуках новая капліца |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
24.04.2012 13:35 |
Жадаючы падкрэсліць важнасць будаўніцтва Касцёла-супольнасці, іерарх удзяліў сакрамэнт хросту двум дзеткам. Біскуп таксама заахвоціў бацькоў і хросных клапаціцца, каб іх дзеці ўзрасталі ў веры. Капліца ў Барсуках носіць тытул святога Юрыя. Праз заступніцтва гэтага нябеснага апекуна адбылося асвячэнне і намашчэнне сценаў храма. Як справядліва адзначыў пробашч кс. Юрый Бараўнёў, гэты абрад здзейсніў перамяненне будынка. На пачатку гэта быў звычайны пасялковы дом, а цяпер — святыня. Ксёндз Юрый Бараўнёў шчыра падзякаваў прысутным прадстаўнікам улады і мясцовых гаспадарак за дапамогу ў будаўніцтве маленькага касцёла. Святар скіраваў словы падзякі і да сваіх парафіянаў, якія рупліва рыхтавалі ўрачыстасць, падзякаваў таксама парафіяльнаму хору з Мёраў за музычнае суправаджэнне літургіі. Пасля набажэнства адбыўся канцэрт у мясцовай школе, які падрыхтавалі самі выхаванцы пад кіраўніцтвам дырэктара ўстановы. На беларускай зямлі заўсёды былі святыні, таму што сэрца беларуса рэлігійнае і «неспакойнае», як сказаў бы св. Аўгустын. Яно няспынна шукае Бога. Няхай жа касцёл у Барсуках будзе такім месцам, дзе чалавек заўсёды знойдзе свайго Стварыцеля і Збаўцу. Кс. Віктар Місевіч |
Фотарэпартаж |