Пра вернасць дадзенаму слову разважалі ў Оршы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
25.04.2012 16:11 |
21 красавіка 2012 г. у парафіі Святога Юзафа ў Оршы адбылася чарговая сустрэча «Вінаградніку», прысвечаная тэме «Вернасць дадзенаму слову». Канферэнцыі, Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітва праслаўлення, заступніцкія малітвы, праца ў групах — усе пункты праграмы былі накіраваны на разважанне аб вернасці ў нашым штодзённым жыцці. Удзельнікі сустрэчы разважалі пра вернасць у малітве, у словах, абяцаннях, у пакліканні. Вера не можа быць без вернасці, а вернасць — гэта асабістае рашэнне кожнага, якое праяўляецца нават у самых дробных рэчах. Як гаворыцца ў Евангеллі паводле Мацвея: «Гаспадар ягоны сказаў яму: „Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго“» (Мц 25, 23). На заканчэнне сустрэчы кожнаму было прапанавана паразважаць пра сваё ўласнае служэнне. Наступная сустрэча «Вінаградніку» адбудзецца 2 чэрвеня. Папярэдні запіс па тэлефоне: |
Фотарэпартаж |