У Оршы адбыліся рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
13.02.2012 16:30 |
Адказным за рэкалекцыі з’яўляўся а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Актыўна дапамагалі а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Тамаш Міка OP і свецкія асобы, якія ўзялі на сябе тэхнічныя моманты арганізацыі школы. На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць пачуць сем канферэнцый, прыступіць да сакрамэнту пакаяння, адчуць духоўнае кіраўніцтва, супольна перажыць Эўхарыстыю і малітву праслаўлення, падзяліцца ў малых групах досведам сваёй веры, трываць у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама правесці час за вячэрнімі гутаркамі. |
Фотарэпартаж |