Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI заклікаў да ўмацавання і святасці сям’і
Святы Айцец
03.01.2011 16:02

Да ўмацавання і святасці сем’яў заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» 2 студзеня 2011 г. на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане. Папа склаў усім людзям пажаданні на Новы год і падзякаваў тым, хто ў сваю чаргу скіраваў яму віншаванні.

 
Святы Айцец маліўся за ахвяраў выбуху ў александрыйскай святыні
Святы Айцец
03.01.2011 13:30
2 студзеня 2011 г. пасля малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам спыніць гвалт у Егіпце. Як вядома, у навагоднюю ноч у копцкай царкве ў Александрыі адбыўся выбух, у выніку якога загінуў 21 чалавек, каля ста атрымалі раненні.
 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хору хлопчыкаў
Святы Айцец
30.12.2010 18:19
30 снежня 2010 г. Святы Айцец прыняў удзельнікаў XXXVI Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хору хлопчыкаў. «Ваш спеў з’яўляецца радасным служэннем Богу. Заўсёды памятайце, што вашыя спевы служаць перш за ўсё Богу, усім вернікам і ўсяму Касцёлу», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.
 
Папа аб Касцёле ў В’етнаме: евангельскае пасланне прынесла шчодры плён
Святы Айцец
29.12.2010 15:00

«Справа сяўбы евангельскага паслання, распачатая калісьці місіянерамі, нягледзячы на многія цяжкасці, прынесла шчодры плён. Сярод іх першынства належыць святому мучаніку в’етнамцу Андрэю Зунг-Лаку і яго паплечнікам», — адзначаецца ў лісце Святога Айца Бэнэдыкта XVI кардыналу Івану Дыясу, прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

 
Бэнэдыкт XVI прыме зборную Іспаніі па футболе
Святы Айцец
28.12.2010 17:32
14 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме зборную Іспаніі па футболе, якая ў гэтым годзе стала чэмпіёнам свету. Пра гэта паведаміў прэзідэнт іспанскай федэрацыі футбола Анхель Марыя Вільяр.
 
Адбыўся абед Папы з падапечнымі Місіянерак Любові
Святы Айцец
27.12.2010 14:21

Аб любові, якая перамяняе свет, нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, запрашаючы самых бедных жыхароў Рыма на святочны абед 26 снежня 2010 г. У зале Паўла VI былі падрыхтаваны сталы для амаль 500 гасцей, якімі апякуюцца Місіянеркі Любові з супольнасці, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты.

 
Папа выступіць са зваротам для Вялікабрытаніі на радыё ВВС
Святы Айцец
23.12.2010 17:05

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць з калядным радыёзваротам для Вялікабрытаніі, якое будзе трансліравацца па 4-м канале радыё ВВС. Папа ўпершыню адрасуе сваё каляднае пасланне гэтай краіне.

 
Расклад калядных урачыстасцяў з удзелам Пантыфіка
Святы Айцец
22.12.2010 13:30
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў вігілію Божага Нараджэння. Распачнецца яна 24 снежня 2010 г. у 22.00 па мясцовым часе. А ў дзень самой урачыстасці, 25 снежня, Пантыфік удзеліць благаслаўленне «Гораду і свету» на плошчы Св. Пятра і павіншуе католікаў свету на дзесятках моў.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Рымскай Курыі перад святамі Божага Нараджэння
Святы Айцец
21.12.2010 12:54

Да аднаўлення хрысціянскай маральнасці згодна са шляхам, указаным Янам Паўлам ІІ у энцыкліцы «Veritatis splendor» і аднаўлення ў праўдзе святарскага служэння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі напярэдадні Божага Нараджэння 20 снежня 2010 г. Папа ўказаў таксама на неабходнасць паяднання на Блізкім Усходзе і на жыццё ў згодзе з «сумленнем, падпарадкаваным праўдзе, якое кажа аб прысутнасці Бога і ў сённяшнім свеце».

 
Пантыфік наведаў Ватыканскую Бібліятэку пасля рамонту
Святы Айцец
20.12.2010 18:34

18 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Ватыканскую Апостальскую Бібліятэку пасля рамонту, дзе пагутарыў з яе персаналам і дырэктарам — кардыналам Рафаэле Фарына SDB. Штогод доступ у бібліятэку маюць каля 5 тысяч вучоных, але толькі Пантыфік валодае правам выносіць кнігі па-за межы бібліятэкі.

 
«L’Osservatore Romano»: Бэнэдыкт XVI аб «маральнай зброі»
Святы Айцец
17.12.2010 14:25

Галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян у чарговым нумары каментуе папскае пасланне на найбліжэйшы Сусветны дзень міру. У ім, як адзначаецца, гучыць водгук лацінскага выслоўя «si vis pacem para bellum» («хочаш міру — рыхтуйся да вайны»).

 
Папа заклікаў акадэмічны свет Рыма да інтэлектуальнага, маральнага і рэлігійнага развіцця
Святы Айцец
17.12.2010 12:54

Да сінтэзу інтэлектуальнага развіцця, маральнай дысцыпліны і ўдзелу ў рэлігійным жыцці заклікаў акадэмічны свет Рыма Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 16 снежня 2010 г. Папа сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі рымскіх універсітэтаў у базыліцы св. Пятра.

 
Бэнэдыкт XVI верыць у паглыбленне каталіцка-лютэранскага дыялога
Святы Айцец
16.12.2010 18:04

Надзею на паглыбленне каталіцка-лютэранскага дыялога выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, прымаючы 16 снежня 2010 г. прадстаўнікоў Сусветнай лютэранскай федэрацыі — яе старшыню епіскапа Муніба Юнана і генеральнага сакратара пастара Марціна Юнге. Папа нагадаў, што ў пачатку свайго Пантыфікату ўжо сустракаўся з кіраўніцтвам федэрацыі.

 
10 тысяч студэнтаў і выкладчыкаў будуць маліцца разам з Папам
Святы Айцец
16.12.2010 14:04

Як мінімум 10 тысяч выкладчыкаў і студэнтаў рымскіх універсітэтаў прымуць удзел у традыцыйнай перадкаляднай сустрэчы са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане 16 снежня 2010 г. а 18-й гадзіне. Аб гэтым паінфармаваў вікарыят дыяцэзіі Рыма.

 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў кляштары сясцёр візітак
Святы Айцец
15.12.2010 12:57

14 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў ватыканскім кляштары Mater Ecclesiae — Маці Касцёла. З кастрычніка 2009 г. у кляштары жыве супольнасць з 7 сясцёр Ордэна Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (візітак), якая моліцца за Папу, супрацоўнікаў ведамстваў Апостальскай Сталіцы і ўвесь Касцёл.

 
<< Першая < Папярэдняя 231 232 233 234 235 236 237 238 239 240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 235 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.