Разам з абвешчанай біскупамі Германіі датай паездкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI на сваю радзіму (22–25 верасня) вядомы таксама каляндар іншых падарожжаў Папы, запланаваных на 2011 год. Як паведамляе Ватыканскае радыё, гэта будуць чатыры візіты ў дыяцэзіі Італіі і чатыры замежныя паездкі.
У новым нумары выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» яго галоўны рэдактар Джаванні Марыя Віян узгадвае аб візіце Святога Айца Бэнэдыкта XVI у парафію Святога Максімільяна Кольбэ на ўскраіне Рыма. Як адзначаецца, Папа прамовіў там гамілію, у якой «пракаментаваў пытанне, якое задалі Езусу вучні Яна Хрысціцеля: Ты той, хто павінен прыйсці, або нам чакаць іншага?».
«Сябры Хрыста» — такую назву мае кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая ўтрымлівае фрагменты аўдыенцый, прысвечаных дванаццаці апосталам і св. Паўлу. «Папа бярэ нас за руку і дапамагае адкрыць, кім былі першыя сябры Езуса, як яны сустрэлі Яго і як Ён паўплываў на іх сэрцы, так, што яны вырашылі ўжо ніколі не расставацца з Ім», — адзначаецца ва ўступе да кнігі.
Пра значэнне цярплівасці і вытрываласці ў жыцці чалавека казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 12 снежня 2010 г. Пасля малітвы «Анёл Панскі» Пантыфік удзяліў апостальскае благаслаўленне і звярнуўся да прысутных на італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, венгерскай і польскай мовах.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі да абвяшчэння дэкрэтаў, якія датычаць 16 кандыдатаў да беатыфікацыі і кананізацыі. Гэта адбылося 10 снежня 2010 г. падчас аўдыенцыі, якую Папа ўдзяліў старшыні гэтага ведамства кардыналу Анджэло Амато.
10 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Лідэр Літвы сустрэлася таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
4 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Генеральным сакратаром Сусветнай рады Цэркваў пастарам Олафам Твейтам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Сусветнай рады Цэркваў.
6 снежня 2010 г. Бэнэдыкт XVI удзяліў прыватную аўдыенцыю прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану. Суправаджалі яго жонка і пяцёра дзяцей, а таксама віцэ-прэм’ер Жолт Шэм’ен, каталіцкі тэолаг і памочнік сакратара па справах сацыяльнай інтэграцыі і пратэстанцкі тэолаг Зольтан Балог.
5 снежня 2010 г. падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да шанавання правоў вернікаў, у тым ліку хрысціян, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі ў розных краінах.
Да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 1 снежня 2010 г. Папа даверыў Касцёл у Кітаі, які перажывае «асабліва цяжкія хвіліны», малітвам католікаў усяго свету.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у трэці раз наведае сваю радзіму 22–25 верасня 2011 г. Аб гэтым паведаміў Ватыканскаму радыё старшыня епіскапату Германіі арцыбіскуп Роберт Цолліч.