На значэнне прароцкай місіі Касцёла, яго ўдзелу ў грамадскім жыцці, абароне чалавечай годнасці і жыцця, а таксама клопаце аб найбяднейшых указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі, якую ўдзяліў біскупам Філіпін, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам ad limina Apostolorum.
У 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае горад Анкона, які знаходзіцца на поўначы Італіі. 11 верасня Папа ўзначаліць там святую Імшу з нагоды завяршэння Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу.
Увечары 27 лістапада 2010 г. у базыліцы св. Пятра Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць Нешпары Першай Нядзелі Адвэнту, злучаныя з малітоўным чуваннем у інтэнцыі кожнага зачатага чалавечага жыцця. Малітва распачнецца а 18-й гадзіне.
«Задача інфармацыйных органаў Касцёла — адважнае служэнне праўдзе, каб дапамагчы грамадскаму меркаванню ва ўспрыманні і разуменні рэчаіснасці з евангельскага пункту гледжання», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з удзельнікамі Італьянскай федэрацыі каталіцкіх штотыднёвікаў. Да арганізацыі належаць 188 часопісаў з розных дыяцэзій Італіі.
23 лістапада 2010 г. у Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу». Кніга ўяўляе сабой запіс размовы з Пантыфікам нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда, па словах якога, яна з’яўляецца драматычным заклікам да Касцёла, свету і да кожнага чалавека: «Нельга далей паступаць так, як дагэтуль».
«Ва ўсе эпохі Касцёл абавязвае да падпарадкавання логіцы служэння і Крыжа, сведчання аб ёй, каб сцвярджалася сапраўднае панаванне Бога, панаванне любові», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на кансісторыі, якая адбылася 20 лістапада 2010 г. у ватыканскай базыліцы. 24 іерархі падчас кансісторыі былі ўзвышаны Папам да кардынальскай годнасці.
Сёння падчас сустрэчы з кардыналамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI указаў на пагрозу рэлятывізму для сапраўднай свабоды. У Новай зале Сіноду ў Ватыкане прайшоў дзень рэфлексіі і малітвы Папы з іерархамі напярэдадні кансісторыі, якая адбудзецца заўтра, 20 лістапада 2010 г. У сустрэчы ўдзельнічалі каля 150 іерархаў, у тым ліку тыя, хто заўтра будзе ўзведзены Пантыфікам у кардынальскую годнасць.
Малітвай Брэвіярыя ў Новай зале Сіноду ў Ватыкане распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Калегіяй кардыналаў. У ходзе яго будуць абмеркаваны пытанні новых выклікаў, звязаных са свабодай веравызнання ў свеце, значэнне літургіі ў паўсюдным Касцёле, эклезіялагічныя праблемы, адказ Касцёла на сексуальныя злачынствы, пераход англікан у каталіцызм.
У наступным годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Германію. Па інфармацыі нямецкага епіскапату, візіт адбудзецца, хутчэй за ўсё, у верасні. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы ў Германію, бо ў 2005 г. Пантыфік пабываў там у межах Сусветнага дня моладзі, а яго візіт у 2006 г. у Баварыю меў прыватны характар.
26 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI. Старшынёй навуковай рады фонду будзе былы папскі вікарый для Рыма кардынал Камілло Руіні, а ўзначаліць фонд старшыня адміністрацыйнай рады Ватыканскай тыпаграфіі кс. прэлат Джузэппэ Скоцці.
Аб абавязку абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці як аб прыярытэце дзейнасці ўрадаў і міжнародных арганізацый нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў 25-й Міжнароднай канферэнцыі, якая распачалася 18 лістапада 2010 г. у Ватыкане. Сустрэча, якая праходзіць пад дэвізам «„Caritas in veritate“ — аб роўным і чалавечным клопаце пра здароўе», арганізавана Папскай радай пастырства работнікаў службы аховы здароўя.
Кніга-інтэрв’ю «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў», якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда з Бэнэдыктам XVI і будзе прэзентавана 23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы, выйдзе на 8 мовах адразу. Размовы Папы з журналістам адбываліся ў ліпені гг. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма).