Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа аб памерлым арцыбіскупе Жыцінскім: адышоў да Пана выбітны пастыр
Святы Айцец
15.02.2011 14:20

«У маладым веку адышоў да Пана выбітны пастыр», — чытаем у спачувальнай тэлеграме Святога Айца Бэнэдыкта XVI з прычыны смерці Мітрапаліта Люблінскага арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага. У тэлеграме на імя біскупа Мечыслава Цісла, адміністратара Люблінскай архідыяцэзіі, Папа кажа аб клопаце памерлага іерарха аб верніках, даручаных яго апецы, і яго ўдзеле ў жыцці ўсяго Касцёла.

 
Другі том «Езуса з Назарэта» з’явіцца ў кнігарнях 11 сакавіка
Святы Айцец
15.02.2011 13:17
Новая кніга — другі том «Езуса з Назарэта» Бэнэдыкта XVI — 11 сакавіка гг. з’явіцца на паліцах кнігарняў. Кніга, якая ахоплівае перыяд з выезду Езуса ў Ерузалем да Яго змёртвыхпаўстання, выйдзе накладам у сто тысяч экзэмпляраў.
 
На наступным тыдні адбудзецца публічная Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных
Святы Айцец
14.02.2011 16:55

У наступны панядзелак, 21 лютага 2011 г., адбудзецца публічная Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яе будуць разгледжаны справы некалькіх кандыдатаў да кананізацыі.

 
Бэнэдыкт XVI: святарства, як і Касцёл у цэлым, патрабуюць пастаяннага аднаўлення
Святы Айцец
14.02.2011 14:07
У суботу 12 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Святарскага Брацтва св. Караля Барамэя. Звяртаючыся да прысутных, Пантыфік адзначыў, што святарства, як і Касцёл у цэлым, патрабуе пастаяннага аднаўлення.
 
«L’Osservatore Romano»: колькасць святароў у свеце павялічваецца
Святы Айцец
11.02.2011 18:13
«У свеце павялічваецца колькасць святароў і памяншаецца колькасць тых, хто пакідае святарства. Аб гэтым кажуць дадзеныя статыстычных даследаванняў, якія праз некалькі дзён будуць апублікаваны ў статыстычным даведніку Каталіцкага Касцёла за 2009г.», — паведамляе ватыканскае выданне «L’Osservatore Romano».
 
Вядома праграма візіту Папы ў Венецыю
Святы Айцец
11.02.2011 14:58

7–8 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Венецыю і Аквілею (Італія). Аб дэталях паездкі паведаміў кардынал Анджэло Скола.

 
Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі
Святы Айцец
10.02.2011 18:11

16–17 лютага 2011 г. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведае Італію з афіцыйным візітам. Па завяршэнні візіту расійскі лідэр пабывае ў Ватыкане, дзе яму ўдзеліць аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

 
Бэнэдыкт XVI можа наведаць Ірак у 2012 г.
Святы Айцец
10.02.2011 17:57

Як паведаміла міністэрства турызму Ірака, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI можа наведаць Ур — месца нараджэння патрыярха Абрагама. Запыт наконт гэтага перададзены праз іракскага пасла пры Апостальскай Сталіцы.

 
Папскае пасланне на Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях: падтрымцы пакліканняў трэба вучыцца з Евангелля
Святы Айцец
10.02.2011 16:45

Справе «падтрымкі пакліканняў» прысвяціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сваё пасланне на 48-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях. Гэты дзень адзначаецца ў Касцёле ў  IV Велікодную нядзелю, якая сёлета прыпадае на 15 мая.

 
Святы Айцец устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві
Святы Айцец
09.02.2011 17:12
9 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві з сядзібай у Лілонгве — сталіцы гэтай паўднёва-афрыканскай краіны з 1975 г.
 
Святы Айцец прыме на аўдыенцыі Святарскае Брацтва св. Караля Барамэя
Святы Айцец
09.02.2011 13:33
У хуткім часе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI  прыме на спецыяльнай аўдыенцыі Святарскае Брацтва св. Караля Барамэя з нагоды 250-й гадавіны яго існавання. Пра гэта на старонках сённяшняга выдання «L’Osservatore Romano» піша яго настаяцель кс. Массімо Камісаска, які адзначае, што брацтва ўзнікла на пачатку Пантыфікату Яна Паўла ІІ.
 
Святы Айцец пра значэнне Інтэрнэту ў Касцёле
Святы Айцец
07.02.2011 15:06

7 лютага 2011 г. Святы Айцец сустрэўся з членамі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, пленарнае пасяджэнне якой адбываецца цяпер у Ватыкане. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

 
Папа звярнуўся да прадстаўнікоў Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры
Святы Айцец
04.02.2011 18:11
Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на абавязковасць чування над правільным вымярэннем справядлівасці ў Касцёле.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі супольнасці «Эмануэль»
Святы Айцец
03.02.2011 17:35
Сёння, 3 лютага 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі супольнасці «Эмануэль» з нагоды 20-й гадавіны смерці яе заснавальніка Слугі Божага П’ера Гурсата.
 
Пантыфік пра св. Тэрэзу з Авілы: малітва для яе — гэта жыццё
Святы Айцец
02.02.2011 17:17
У катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі 2 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, што св. Тэрэза з Авілы належыць да найбольш славутых духоўных аўтарытэтаў усіх часоў. «Яна сапраўдная настаўніца для вернікаў кожнай эпохі», — падкрэсліў Папа.
 
<< Першая < Папярэдняя 231 232 233 234 235 236 237 238 239 240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 232 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.