Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Апостальская Сталіца абвясціла праграму падарожжа Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію
Святы Айцец
18.08.2010 16:25

З 16 па 19 верасня 2010 г. адбудзецца апостальскае падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію, у ходзе якога Папа наведае Эдынбург, Глазго, Лондан і Бірмінгем. Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла праграму візіту Пантыфіка.

 
Папскае пасланне на 70-годдзе супольнасці ў Тэзэ і 5-годдзе смерці яе заснавальніка
Святы Айцец
12.08.2010 11:57

«Брат Ражэ даў сведчанне экуменізму святасці. Няхай яно будзе для нас натхненнем на шляху да еднасці», — адзначаецца ў пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI экуменічнай супольнасці ў Тэзэ (Францыя) з нагоды 70-й гадавіны яе стварэння і 5-й гадавіны смерці стваральніка супольнасці, брата Ражэ. Ад імя Папы пасланне накіраваў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
Бэнэдыкт XVI да Рыцараў Калумба: найлепшы адказ на атакі супраць Касцёла — вернасць Божаму слову
Святы Айцец
04.08.2010 17:47

«Святы Айцец перакананы, што перад абліччам…атак на Касцёл і яго прадстаўнікоў найбольш паспяховым адказам будзе большая вернасць Божаму слову, больш рашучае імкненне да святасці і большы ўдзел усіх вернікаў у справах міласэрнасці ў праўдзе», — гаворыцца ў пасланні, скіраваным ад імя папы Бэнэдыкта XVI праз кардынала Тарчызіо Бэртонэ вярхоўнаму Рыцару руху Рыцараў Калумба, Карлу Андэрсану. З 3 па 5 жніўня 2010 г. у Вашынгтоне (ЗША) праходзіць 128-я Канвенцыя найбуйнейшай супольнасці свецкіх католікаў.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў да салідарнасці з Расіяй у сувязі з прыроднымі пажарамі
Святы Айцец
04.08.2010 16:49

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 4 жніўня 2010 г. у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да салідарнасці з народам Расіі ў сувязі з прыроднымі пажарамі. Таксама Папа заахвоціў прысутных да малітвы за жыхароў Пакістана і Афганістана, на якія абрынуліся моцныя паводкі.

 
Бэнэдыкт XVI: акрамя выпрабаванняў, Касцёл жыве таксама радасцю веры
Святы Айцец
30.07.2010 13:24

«І сёння, нягледзячы на вялікія цярпенні, пра якія мы ведаем, Касцёл з’яўляецца Касцёлам радасным, не „састарэлым“, але маладым, у якім вера нараджае радасць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне прэзентацыі фільма, які праглядаў вечарам 29 ліпеня 2010 г. у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Кінастужка была прысвечана 5-гадоваму перыяду Пантыфікату Папы.

 
Бэнэдыкт XVI паглядзіць фільм, прысвечаны 5 гадам свайго Пантыфікату
Святы Айцец
29.07.2010 15:04

Сёння, 29 ліпеня 2010 г., у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI убачыць фільм, прысвечаны 5 гадам яго Пантыфікату. Рэжысёр фільма — Майкл Мандлік, прадзюсер — прафесар Герхард Фукс.

 
Новая кніга Бэнэдыкта XVI аб любові да Хрыста
Святы Айцец
21.07.2010 11:06

«Gli amici di Gesù» («Сябры Хрыста») — так называецца новая кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI. У кнізе, якая выйшла ў Італіі, сабраны катэхезы Папы аб св. Паўле і іншых апосталах, прамоўленыя падчас аўдыенцый у Апостальскай Сталіцы.

 
Утвораны новы апостальскі экзархат Каталіцкага Касцёла
Святы Айцец
15.07.2010 11:40
14 ліпеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заснаваў апостальскі экзархат Грэка-каталіцкай Сіра-Маланкарскай Царквы ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пантыфік прызначыў таксама кс. Томаса Найкампарампіла яго першым біскупам і Апостальскім візітатарам для католікаў Сіра-Маланкарскай традыцыі ў ЗША і Еўропе.
 
Святы Айцец маліўся за ахвяраў тэракту ва Угандзе
Святы Айцец
15.07.2010 11:16
Святы Айцец маліўся за забітых і параненых у нядзельных тэрактах у Кампалі (Уганда), а таксама за іх сем’і. Пра гэта паведаміў епіскапат Уганды, публікуючы ўласнае спачувальнае пасланне.
 
Другі том кнігі «Езус з Назарэта» выйдзе ў перыяд Вялікага посту 2011 г.
Святы Айцец
08.07.2010 12:33
У маі 2010 г. Бэнэдыкт XVI скончыў працу над другім томам сваёй кнігі «Езус з Назарэта», пасля чаго яе тэкст быў перададзены групе перакладчыкаў.
 
Апостальская Сталіца пацвердзіла запланаваны візіт Папы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
08.07.2010 12:14

Апостальская Сталіца афіцыйна пацвердзіла, што з 16 па 19 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Вялікабрытанію. Адпаведны камунікат выдала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

 
Бэнэдыкт XVI пра неабходнасць сувязі свабоды з праўдай
Святы Айцец
07.07.2010 14:16
Пра неабходнасць сувязі свабоды з праўдай нагадаў сёння, 7 ліпеня 2010., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. Прадметам катэхезы Пантыфіка стала асоба выдатнага сярэднявечнага тэолага XIII ст. францішканіна Яна Дунса Скота.
 
«L’Osservatore Romano»: рэалізм Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
06.07.2010 15:56
Прамова, з якой выступіў Бэнэдыкт XVI падчас свайго нядзельнга візіту ў Сульмоне (італьянскі рэгіён Абруццо), стала чарговым прыкладам рэалізму Пантыфіка. Пра гэта піша ў ватыканскім штотыднёвіку «L’Osservatore Romano» яго рэдактар Джаванні Марыя Віян.
 
Святы Айцец правядзе летні адпачынак у Кастэль Гандольфа
Святы Айцец
05.07.2010 16:09
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што сёння, 7 ліпеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пераедзе у Кастэль Гандольфа на адпачынак. На працягу лета не будуць адбывацца прыватныя і спецыяльныя аўдыенцыі, таксама будуць адменены генеральныя аўдыенцыі 14, 21 і 28 ліпеня.
 
Новыя папскія прызначэнні
Святы Айцец
30.06.2010 14:58
30 чэрвеня 2010 г. Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні з пасады ў сувязі з узростам прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў і старшыні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі кардынала Джаванні Батыста Рэ. На абедзве пасады прызначаны былы арцыбіскуп Квебека (Канада) кардынал Марк Куэллет.
 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 243 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.