Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Распачаўся візіт Бэнэдыкта XVI у Партугалію
Святы Айцец
11.05.2010 11:32

11 мая 2010 г. распачаўся візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Партугалію. Самалёт Пантыфіка вылецеў з Рыма ў 9.15. З 11 па 14 мая Папа наведае сталіцу краіны Лісабон, Фаціму і Порту. Дэвізам пілігрымкі сталі словы: «Разам накіроўваемся да надзеі».

 
Другі том кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку
Святы Айцец
10.05.2010 17:01

Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» гатовы да друку. Як паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, кніга выйдзе праз некалькі месяцаў у перакладзе на розныя мовы свету.

 
Святы Айцец да гвардзейцаў Ватыкана: адкрыць у абліччы кожнага чалавека пілігрыма
Святы Айцец
07.05.2010 17:51

Аб глыбокім перажыванні каталіцкай веры, якое можа адкрыць абарончая служба для наступніка Пятра, казаў 7 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, сустракаючыся з новымі членамі Швейцарскай гвардыі Ватыкана і іх сем’ямі.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Грузіі
Святы Айцец
07.05.2010 15:56

7 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі. Лідэр Грузіі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта
Святы Айцец
06.05.2010 16:20

6 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI упершыню ўдзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта, эміру Сабаху IV. Большасць жыхароў гэтай невялікай краіны, 87,5 %, вызнае іслам. Каталіцкія вернікі складаюць каля 6 % жыхароў. У краіне нясуць служэнне 10 святароў.

 
Ірак: Святы Айцец заклікае пакласці канец насіллю і будаваць мір
Святы Айцец
04.05.2010 17:46

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванне ў сувязі з тэрарыстычнай атакай на аўтобусы, у якіх ехалі студэнты-хрысціяне горада Масул. Папа заклікаў народ Ірака пакласці канец насіллю і будаваць мір. Гэтыя словы знаходзім у спачувальнай тэлеграме, накіраванай ад імя Пантыфіка Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.

 
Ксёндз Ламбардзі: Бэнэдыкт XVI вернецца ў Партугаліі да «трэцяй фацімскай таямніцы»
Святы Айцец
04.05.2010 16:48

«Візіт Бэнэдыкта XVI у Фаціму будзе вяртаннем Святога Айца да месца, дзе здзейсніліся здарэнні, якімі Папа старанна займаўся з духоўнага і тэалагічнага пункту гледжання», — адзначыў кс. Федэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

 
Святы Айцец заклікае спалучаць эканамічную дзейнасць з адказнасцю за чалавека
Святы Айцец
30.04.2010 16:01

На неабходнасць сувязі эканамічнай дзейнасці з адказнасцю за чалавека, клопатам аб шанаванні яго годнасці, імкненнем да агульнага дабра ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая адбылася 30 красавіка 2010 г. У Апостальскай Сталіцы праходзіць XVI пленарнае пасяджэнне гэтай арганізацыі, прысвечанае аналізу глабальнага эканамічнага крызісу ў святле этычных праблем.

 
Канцэрт для Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
30.04.2010 11:33
Увечары 29 красавіка 2010 г. у зале Паўла VI у Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паслухаў канцэрт, які з нагоды 5–й гадавіны Пантыфікату падаравала яму Італьянская Рэспубліка. Канцэрт распачаўся ў 17.20 па мясцовым часе, а за гадзіну да гэтага Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам краіны Джорджо Наполітано.
 
Бэнэдыкт XVI заклікаў улады Конга пакласці канец вайне
Святы Айцец
29.04.2010 17:13

Няхай улады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга імкнуцца пакласці канец вайне, якая яшчэ працягваецца ў некаторых правінцыях гэтай краіны, — заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у звароце да новага пасла Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (Афрыка) у Апостальскай Сталіцы. Святы Айцец звярнуў увагу, што Конга перажывае зараз асабліва цяжкія і трагічныя хвіліны, а сляпое і бязлітаснае насілле, якое пануе там, сее знішчэнне і смерць.

 
«L’Osservatore Romano»: італьянскі музыкант аб унёску Бэнэдыкта XVI у справу захавання прыгажосці музыкі
Святы Айцец
29.04.2010 13:35

На ўнёсак Святога Айца Бэнэдыкта XVI у клопат аб захаванні прыгажосці сакральнай музыкі звяртаецца ўвага ў чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano». Знакаміты італьянскі дырыжор Рыкарда Муці апублікаваў у выданні свой уступ да зборніка прамоваў Ёзафа Ратцынгера, прысвечаных музыцы, які выйдзе ў свет у сярэдзіне мая 2010 г.

 
Бэнэдыкт XVI падзякаваў біскупам англамоўных краін за новае тлумачэнне Рымскага Імшала
Святы Айцец
29.04.2010 10:48

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў падзяку біскупам англамоўных краін за ўнёсак, які яны зрабілі ў новае тлумачэнне Рымскага Імшала. 28 красавіка 2010 г. Папа сустрэўся з членамі камітэта «Vox Clara», які займаецца пытаннямі цэлебрацыі літургіі лацінскага абраду на англійскай мове. На чале камітэта, падпарадкаванага Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, стаіць кардынал Джордж Пэлл з Сіднэя ў Аўстраліі.

 
Папа заклікаў Македонію ўзбагачаць сваёй духоўнай адметнасцю еўрапейскую супольнасць
Святы Айцец
23.04.2010 12:43

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў македонскі народ узмацняць сваю духоўную адметнасць і рабіць унёсак у супольнасць еўрапейскіх народаў. Аб гэтым Папа сказаў у звароце да новага пасла Македоніі ў Апостальскай Сталіцы.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прыёрам супольнасці з Тэзэ
Святы Айцец
22.04.2010 14:35

22 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прыёру экуменічнай супольнасці з Тэзэ (Францыя) брату Алаізу, які прыбыў у Апостальскую Сталіцу з групай прадстаўнікоў супольнасці.

 
Папа асвяціў статую Маці Божай, якая ацалела ў бамбардзіроўцы ў Нагасакі
Святы Айцец
22.04.2010 13:54

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Апостальскай Сталіцы 21 красавіка 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў статую Панны Марыі з Нагасакі (Японія). Статуя, якая ацалела ў атамнай бамбардзіроўцы 1945 г., здзяйсняе «пілігрымку міру» ў Іспанію і ЗША.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 245 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.