Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец удзяліў сакрамэнт хросту чатырнаццаці немаўлятам
Святы Айцец
11.01.2010 13:18

10 студзеня 2010 г. падчас святой Імшы, якая адбылася ў Сікстынскай капэле ў Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў сакрамэнт хросту 14 немаўлятам. Ужо ў чацвёрты раз Пантыфік удзяляў гэты сакрамэнт у нядзелю Хросту Пана. Новаахрышчаныя — сем дзяўчынак і сем хлопчыкаў — з’яўляюцца дзецьмі супрацоўнікаў Ватыкана.

 
Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Турцыі пры Ватыкане
Святы Айцец
08.01.2010 13:46

7 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Турцыі пры Апостальскай Сталіцы Кенану Гарсою. Звяртаючыся да новага пасла, Пантыфік адзначыў, што Ватыкан высока ацэньвае дзейнасць Турцыі ў справе ўсталявання міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе. Абедзве дзяржавы падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны ўжо амаль 50 год.

 
Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе
Святы Айцец
06.01.2010 18:11

6 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім адміністратарам для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе кс. Вагана Аганяна. Новапрызначаны Апостальскі адміністратар замяніў на гэтай пасадзе біскупа Нехана Каракехеяна, саступленне якога з пасады Пантыфік прыняў у гэты ж дзень.

 
У 2009 годзе больш за 2 мільёны чалавек прынялі ўдзел у аўдыенцыях і цэлебрацыях Святога Айца
Святы Айцец
05.01.2010 17:07

Больш за 2 мільёны вернікаў з усяго свету прымалі ўдзел у 2009 г. у папскіх аўдыенцыях і святых Імшах, якія цэлебраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у Апостальскай Сталіцы і Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Прэфектура папскага дому дала статыстычныя даныя адносна ўдзелу вернікаў у сустрэчах з Пантыфікам за мінулы год, не лічачы падарожжаў Папы па Італіі і ў іншыя краіны.

 
Бэнэдыкт XVI наведае рымскую сінагогу
Святы Айцец
05.01.2010 14:25

У нядзелю 17 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме. Візіт Пантыфіка звязаны з адзначэннем дню паглыблення і развіцця дыялога паміж католікамі і юдэямі, які па традыцыі папярэднічае Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў.

 
Святы Айцец раздзяліў калядны абед з найбольш беднымі жыхарамі Рыма
Святы Айцец
28.12.2009 13:50

У нядзелю 27 снежня 2009 г. падчас абеду ў рымскай сталоўцы, наладжанай дзякуючы працы дабрачыннай Супольнасці св. Ідзія, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з самымі беднымі жыхарамі Рыма, якія з’яўляюцца часткай вялікай сям’і Касцёла і атрымліваюць дапамогу ад гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Падчас абеду, які па традыцыі арганізоўваецца для рымскіх жабракоў у калядны перыяд, Пантыфік павіншаваў са святамі Божага Нараджэння больш за 200 сваіх субяседнікаў.

 
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння і на заканчэнне года
Святы Айцец
24.12.2009 14:14

Як і штогод, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць Божага Нараджэння будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў Ватыкане. Святая Імша пастэрка пад кіраўніцтвам Пантыфіка распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 22 гадзіны.

 
Святы Айцец ахрысціць у Нядзелю Хросту Пана чатырнаццаць дзяцей
Святы Айцец
24.12.2009 14:01

10 студзеня 2010 г., у свята Хросту Пана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ахрысціць чатырнаццаць нованароджаных дзяцей. Пантыфік ужо ў чацвёрты раз узначаліць гэтую цырымонію.

 
Падчас святаў Нараджэння Пана Святы Айцец будзе карыстацца новым пастаралам
Святы Айцец
22.12.2009 15:01

Падчас сёлетніх урачыстасцяў Божага Нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць набажэнствы з новым пастаралам, які атрымаў месяц таму. Новы пастарал падобны да таго, якім карыстаўся папа Пій ІХ, і з’яўляецца дарам Таварыства св. Пятра — рымскай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай у 1869 г.

 
Бэнэдыкт XVI паабяцаў маліцца аб жыццяздольнасці Касцёла ў Бельгіі
Святы Айцец
18.12.2009 18:21

18 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з Валоніі (рэгіён Бельгіі). Падчас сустрэчы Папа абяцаў маліцца ў інтэнцыі жыццяздольнасці Касцёла ў гэтым краі. Варта адзначыць, што з Валоніі паходзіць елка, якая ў гэтым годзе была ўсталявана на плошчы Святога Пятра ў Апостальскай Сталіцы.

 
Святы Айцец сустрэўся з новымі пасламі пры Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
18.12.2009 12:53

Рэлігія павінна быць фактарам супакою, а не канфлікту, — такой была асноўная думка Бэнэдыкта XVI падчас сустрэчы Папы з васьмю новымі пасламі, якакя адбылася 17 снежня 2009 г. На супольнай аўдыенцыі Пантыфік прыняў прадстаўнікоў Кеніі, Судана, Уганды, Даніі, Фінляндыі, Літвы, Казахстана і Бангладэш, якія склалі Папу даверныя граматы.

 
Кардынал Бэртонэ прадставіў галоўныя кірункі Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
15.12.2009 17:08

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ прадставіў для французскага тэлеканала КТО галоўныя рысы Пантыфікату Святога Айца. Прыярытэтам Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, па словах кардынала Бэртонэ, з’яўляецца «новая евангелізацыя», якая базуецца на аргументацыі хрысціянскай адметнасці і яе паглыбленні праз вывучэнне тэалагічных і душпастырскіх тэкстаў.

 
На гэтым тыдні Святы Айцец падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
15.12.2009 13:11

На гэтым тыдні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Слугі Божага Яна Паўла ІІ і дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежы Папялушкі. Дэкрэт аб гераічнасці цнот Вялікага Папы стане яшчэ адным крокам на шляху да беатыфікацыі.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам В’етнама і прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі
Святы Айцец
11.12.2009 15:46

11 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту В’етнама Нгуeн Мінь Чыета. У гэты ж дзень Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі.

 
Святы Айцец прыняў удзел у стварэнні рукапіснага Евангелля
Святы Айцец
11.12.2009 12:38

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у стварэнні рукапіснага Евангелля, якое рыхтуецца да 200-годдзя незалежнасці Чылі. Пантыфік уласнаручна напісаў першы верш Евангелля паводле святога Марка.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 250 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.