Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец уручыць палій 38 іерархам
Святы Айцец
22.06.2010 10:48
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас літургіі, 29 чэрвеня 2010 г. Пантыфік уручыць паліі 38 прызначаным за апошнія дванаццаць месяцаў арцыбіскупам і мітрапалітам.
 
Святы Айцец аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна
Святы Айцец
21.06.2010 13:26
Аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна казаў Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 20 чэрвеня 2010 г. у Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што «ў цяперашні час у свеце ёсць шмат хрысціянаў, якія, кіруючыся любоўю да Бога, кожны дзень бяруць крыж як штодзённых выпрабаванняў, так і крыж, які прыносіць варварства чалавека, што часам патрабуе найвышэйшай ахвяры».
 
Бэнэдыкт XVI прызначыў новага арцыбіскупа Рыгі
Святы Айцец
21.06.2010 12:26
Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіраўніцтва 79–гадовага кардынала Яніса Пуятса, Мітрапаліта Рыжскага, у адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права, кан. 401, § 1. З уходам на пенсію Мітрапаліт пакідае таксама пост старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Латвіі.
 
Малітоўнае чуванне ў падтрымку Святога Айца
Святы Айцец
18.06.2010 14:34
18 чэрвеня 2010 г. на плошчы Святога Пятра ў Рыме адбудзецца традыцыйнае малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI і яго Пантыфікату.
 
У ліпені Святы Айцец будзе маліцца пры труне з парэшткамі святога Цэлестына V
Святы Айцец
17.06.2010 13:40

Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у ліпені 2010 г. Бэнэдыкт XVI наведае рэгіён Абруццо на беразе Адрыятычнага мора, які ў мінулым годзе пацярпеў ад землятрусу. У выніку стыхійнага бедства загінулі 300 чалавек і больш 65 тысяч італьянцаў засталіся без даху над галавой. Сёлета Пантыфік наведае горад Сулмона.

 
«L’Osservatore Romano»: візіт Папы на Кіпр — поспех, які варта запомніць
Святы Айцец
08.06.2010 13:27

Чарговы нумар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» прысвечаны візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Галоўны рэдактар выдання Джаванні Марыя Віян называе гэтае падарожжа Папы «поспехам, які варта запомніць».

 
Папа абвесціць св. Яна Марыю Віянэя апекуном усіх святароў
Святы Айцец
04.06.2010 17:33

11 чэрвеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць святога Яна Марыю Віянэя апекуном усіх святароў. Папа здзейсніць гэты акт падчас святой Імшы на заканчэнне Года святарства. Аб гэтым паведаміла Кангрэгацыя па справах Духавенства.

 
Святы Айцец: смерць біскупа Падавезэ не можа быць перашкодай у дыялогу з ісламам
Святы Айцец
04.06.2010 16:25

«Забойства біскупа Луіджы Падавезэ не мае нічога агульнага і не можа быць прыпісана Турцыі і яе жыхарам, а таксама не павінна кідаць які-небудзь цень на дыялог з ісламам», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас прэс-канферэнцыі па дарозе на Кіпр, 4 чэрвеня 2010 г.

 
Распачаўся візіт Папы на Кіпр
Святы Айцец
04.06.2010 11:52

4 чэрвеня 2010 г. распачалася трохдзённая паездка Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Самалёт Папы прыбыў у Пафас каля 14-й гадзіны. З 4 па 6 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі Блізкага Усходу, якім уручыць працоўны дакумент (Instrumentum laboris) Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для гэтага рэгіёна, з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і мясцовымі вернікамі.

 
Заўтра распачнецца візіт Святога Айца на Кіпр
Святы Айцец
03.06.2010 14:08
Заўтра, 4 чэрвеня 2010 г., распачнецца апостальскі візіт Святога Айца на Кіпр. Гэта ўжо 16–е замежнае падарожжа за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
 
Бэнэдыкт XVI нагадаў аб місіянерскай прыродзе Касцёла
Святы Айцец
02.06.2010 12:09

Увечары 31 мая 2010 г., як і кожны год напрыканцы гэтага веснавога месяца, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў да Грота Маці Божай у Ватыканскіх садах і звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся там.

 
Бэнэдыкт XVI узначаліць урачыстасці Божага Цела
Святы Айцец
25.05.2010 17:42

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць 3 чэрвеня 2010 г. урачыстасці Божага Цела ў Рыме. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым вуліцамі горада пройдзе працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да базылікі Санта Марыя Маджорэ.

 
Святы Айцец сустрэўся з лідэрамі Конга і Малдавіі
Святы Айцец
25.05.2010 12:55

24 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Конга Дэні Сассу-Нгесса. Лідэр афрыканскай краіны сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Дамініканскай Рэспублікі
Святы Айцец
21.05.2010 17:08

21 мая 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Леанэлю Фернандэсу. Падчас сустрэчы быў адзначаны ўнёсак Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферах асветы і санітарыі.

 
« L’оsservatore Romano» падсумоўвае вынікі пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію
Святы Айцец
17.05.2010 14:17

Чатырохдзённая пілігрымка Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая завяршылася 14 мая 2010 г., праходзіла «слядамі Паўла VI і Яна Паўла ІІ у перспектыве 100-й гадавіны фацімскіх аб’яўленняў», — піша ў каментарыях, падсумоўваючы 15-е замежнае падарожжа Папы, рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» Джаванні Марыя Віян.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 244 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.