Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


«L’Osservatore Romano» падсумоўвае візіт Папы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
21.09.2010 11:21
«La luce gentile» (сардэчнае святло) — такую назву галоўны рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян даў падсумаванню візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію, што адбываўся з 16 па 19 верасня 2010 г. Публіцыст кажа пра «святло Хрыста, якое хрысціяне Усходу ў вячэрняй малітве называюць „радасным“ (phòs hilaròn), а кардынал Джон Генры Ньюман, беатыфікацыя якога адбылася ў нядзелю, адчуў і апісаў як „сардэчнае“ (kindly light)».
 
Італьянскі публіцыст параўноўвае візіты Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію
Святы Айцец
17.09.2010 13:07
Луіджы Аккатолі, ватыканскі публіцыст італьянскага выдання «Corriere della Sera», у сваім артыкуле параўноўвае візіты ў Вялікабрытанію Бэнэдыкта XVI і яго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Як адзначае аўтар, паколькі Ян Павел ІІ знаходзіўся там у разгар вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фолклендскія астравы, паездка мела прыватны характар, або, як падкрэслівала ў той час Апостальская Сталіца, была выключна пастырскім, а не дзяржаўным візітам.
 
За візітам Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію можна назіраць на сайце Пантыфіка
Святы Айцец
16.09.2010 13:29
На афіцыйным сайце візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію створана старонка, дзе за ўсімі падзеямі ў межах візіту можна назіраць у рэжыме онлайн.
 
Святы Айцец прыбывае з візітам у Вялікабрытанію
Святы Айцец
16.09.2010 10:44
Сёння, 16 верасня 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбывае з афіцыйным візітам у Вялікабрытанію. Гэта першая афіцыйная паездка главы Святога Пасаду ў гэтую краіну за 5 стагоддзяў.
 
Біскупскую сакру атрымаюць два прадстаўнікі Рымскай Курыі
Святы Айцец
15.09.2010 16:30
У адпаведнасці з рашэннем Святога Айца Бэнэдыкта XVI у біскупскі сан будуць пасвечаны два буйныя прадстаўнікі Рымскай Курыі. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае да міру ў Паўднёвай Азіі
Святы Айцец
15.09.2010 15:01
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 15 верасня 2010 г. у зале Паўла VI у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да міру ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. Папа запэўніў таксама аб малітве за ахвяраў апошніх здарэнняў і выказаў просьбу аб тым, каб «шанаванне рэлігійнай свабоды, логіка паяднання і міру ўзялі верх над нянавісцю і насіллем».
 
Апублікавана праграма мерапрыемстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
14.09.2010 13:37
13 верасня 2010 г. Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму афіцыйных мерапрыемстваў на кастрычнік і лістапад гг., у якіх прыме ўдзел Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. У нядзелю, 3 кастрычніка, Папа прыбудзе з візітам у сталіцу Сіцыліі Палерма, дзе сустрэнецца з маладымі сем’ямі і моладдзю рэгіёна.
 
Бэнэдыкт XVI: біскуп павінен мудра разумець асоб, рэчаіснасць і падзеі
Святы Айцец
14.09.2010 12:41
Біскуп не з’яўляецца загадчыкам або бюракратам, або таксама простым мадэратарам  і арганізатарам жыцця дыяцэзіі, а яго здольнасць да стварэння атмасферы даверу, адкрытасці, любові, шчырасці і справядлівасці паходзіць з айцоўства і братэрства ў Хрысце. Аб гэтым 13 верасня 2010 г. нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з групай новапрызначаных біскупаў, якія прымаюць удзел у штогадовых курсах, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў.
 
Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Бразіліі да правядзення новай евангелізацыі
Святы Айцец
10.09.2010 17:28
10 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю біскупам з Бразіліі. Папа заклікаў іерархаў да ўстанаўлення кантактаў з пратэстанцкімі супольнасцямі і да правядзення «экуменічнага дыялога ў праўдзе».
 
Дзеці могуць задаць Папу пытанні па Інтэрнэту
Святы Айцец
10.09.2010 15:08
Створаны спецыяльны мікраблог, дзе дзеці могуць задаваць Святому Айцу Бэнэдыкту XVI пытанні, звязаныя з яго паездкай у Вялікабрытанію, запланаванай на 16–19 верасня 2010 г.
 
«L’Osservatore Romano» аб фільме «Пяць год папы Бэнэдыкта XVI»
Святы Айцец
10.09.2010 13:17
У чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» аналізуецца фільм Міхеля Мандліка «Пяць год папы Бэнэдыкта XVI. Уражанні з Рыма і падарожжаў», выпушчаны тэлебачаннем Баварыі і нядаўна прадстаўлены Святому Айцу. На думку аўтараў ватыканскага выдання, кінастужка не ўяўляе сабою нічога новага: як адзначаецца, «мы часта бачым Папу па тэлебачанні і, здаецца, усе бачылі яго адразу пасля абрання, падчас падарожжаў, цэлебрацый і канцэртаў».
 
Папскія пажаданні з нагоды Новага года па яўрэйскім календары
Святы Айцец
10.09.2010 12:27
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў свае пажаданні з нагоды 5771 Новага года па яўрэйскім календары на імя галоўнага рабіна Рыма, доктара Рыкарда Дзі Сеньі. Папа пажадаў членам рымскай іўдзейскай супольнасці шчодрых Божых благаслаўленняў.
 
Бэнэдыкт XVI да прадстаўнікоў Рады Еўропы: служыце супольнаму дабру
Святы Айцец
08.09.2010 16:57

Да будавання будучыні нашага кантынента вакол супольнасці каштоўнасцей заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прадстаўнікоў Рады Еўропы, з якімі сустрэўся 8 верасня 2010 г. Падчас сустрэчы Папа згадаў аб 60-годдзі прыняцця Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека.

 
Папа аб сваім будучым падарожжы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
08.09.2010 16:50

«Няхай Бог благаславіць народ Вялікабрытаніі!» — сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да англійскіх пілігрымаў, якія прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі 8 верасня 2010 г. Перад сваім падарожжам у Вялікабрытанію Папа падкрэсліў, што для яго будзе вялікай радасцю беатыфікацыя кардынала Джона Генры Ньюмана, якая адбудзецца ў Бірмінгеме 19 верасня.

 
Пантыфік прывітаў навучэнцаў Гродзенскай семінарыі
Святы Айцец
08.09.2010 13:11
Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў навучэнцаў і прафесарўў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Прыбылі яны ў Вечны горад з нагоды 20–й гадавіны сваёй навучальнай установы. Разам з імі прыехаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 241 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.