23 сакавіка, падчас сустрэчы ў Кастэль Гандольфа з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, папа Францішак перадаў свайму папярэдніку ікону Багародзіцы «Зірні на пакору». Ікону незадоўга да гэтага ўручыў Святому Айцу ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён.
У Вялікую пятніцу Святы Айцец Францішак узначаліць у рымскім Калізеі першы ў сваім Пантыфікаце Крыжовы шлях. Сёлетнія разважанні да набажэнства падрыхтавала па просьбе Бэнэдыкта XVI ліванская моладзь разам з мараніцкім Патрыярхам Бехарам Раі.
24 сакавіка адразу пасля заканчэння літургіі Пальмовай нядзелі папа Францішак звярнуўся да вернікаў у «Твітэры». «З радасцю чакаю ліпеня гэтага года ў Рыа-дэ-Жанэйра! Я спадзяюся ўбачыць усіх вас у гэтым вялікім бразільскім горадзе!» — такім быў першы сённяшні запіс Святога Айца.
24 сакавіка на заканчэнне літургіі Пальмовай нядзелі папа Францішак звярнуўся да вернікаў з кароткім разважаннем перад малітвай «Анёл Панскі». «Будзем прасіць заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, каб суправаджала нас у Вялікі тыдзень», — сказаў Пантыфік.
Літургія Пальмовай нядзелі сабрала на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане вялікія масы вернікаў з усяго свету. На пачатку Імшы папа Францішак асвяціў пальмовыя галіны.
Папа Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI у Кастэль Гандольфа, дзе зараз прабывае Пантыфік на пенсіі. 23 сакавіка ў 11.45 Святы Айцец пакінуў Дом св. Марты і накіраваўся ў бок ватыканскай верталётнай пляцоўкі, з якой вылецеў неўзабаве пасля поўдня ў бок летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў.
23 сакавіка папа Францішак прыбыў у Кастэль Гандольфа. Разам з Рымскім Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, які прывітаў яго, Святы Айцец накіраваўся ў Апостальскі палац.
Навіна аб тым, што ў Вялікі чацвер папа Францішак наведае рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» і падчас Імшы Вячэры Пана абмые ім ногі, выклікала вялікае здзіўленне ў зняволеных і супрацоўнікаў калоніі.
22 сакавіка папа Францішак цэлебраваў святую Імшу для людзей «менш заўважных» у Ватыкане — садоўнікаў і тых, хто даглядае за чысцінёй на плошчах і вуліцах. Літургія прайшла ў цёплай, сямейнай атмасферы ў капліцы Дома св. Марты, дзе Пантыфік пражывае, пакуль адбываецца ўпарадкаванне яго апартаментаў у Апостальскім палацы.
22 сакавіка папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Ватыкане. Удзел у сустрэчы прыняў і пасол Беларусі Cяргей Алейнік.
20 сакавіка папа Францішак запрасіў сваіх суайчыннікаў, якія прабывалі ў гэты час у Рыме, у дом святой Марты. Аргенцінцаў было каля 50 чалавек, як свецкіх, так і духоўных асоб.
21 сакавіка Святы Айцец сустрэўся са старшынёй Папскай рады «Cor Unum» на пенсіі кардыналам Паулем Кордэсам, халдзейскім Патрыярхам Вавілоніі Луісам Сако, кс. прэлатам Карласам Нанэі з прэлатуры «Opus Dei» і аргенцінскім абаронцам правоў чалавека, Нобелеўскім лаўрэатам Пэрэсам Эсківэлем.
Папа Францішак павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі з інтранізацыяй, якая адбылася 21 сакавіка. Святы Айцец скіраваў кіраўніку Англіканскай Царквы пасланне, у якім падзякаваў за «цёплыя словы» ў сувязі з яго абраннем на Святы Пасад.
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў магчымасць хуткага прызначэння асабістага сакратара Папы. На дадзены момант, як паведаміў святар, папа Францішак карыстаецца дапамогай кс. Альфрэда Хуэрэба, другога сакратара Бэнэдыкта ХVI, а будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Пантыфік ніколі не меў асабістага сакратара.
28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе папа Францішак узначаліць Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла праграму мерапрыемстваў з удзелам Папы.