2 красавіка ўвечары Святы Айцец Францішак здзейсніў візіт да месца спачывання бл. Яна Паўла II у восьмую гадавіну яго смерці. Святога Айца суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, і кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, асабісты сакратар Пантыфіка.
У велікодны панядзелак, 1 красавіка, папа Францішак патэлефанаваў арцыбіскупу Ларысу Франчэска Капавіле, былому асабістаму сакратару папы Яна ХХІІІ, каб павіншаваць іерарха з Вялікаднем, а таксама падзякаваць за рэкламныя плакаты, зробленыя да Года веры ў яго дыяцэзіі на поўначы Італіі.
Пра вялікую пашану сённяшняга Пантыфіка Францішка да Яна Паўла ІІ нагадвае Ватыканскае радыё ў 8-ю гадавіну смерці благаслаўлёнага Папы. У 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў кс. Берголіа біскупам, а ў 2001 г. уключыў яго ў Калегію кардыналаў.
У другой палове дня 1 красавіка Святы Айцец Францішак наведаў некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай. Там Пантыфік памаліўся ля магілы апостала Пятра.
Кожны месяц малітвам вернікаў давяраюцца дзве інтэнцыі: агульная і місійная. Агульная з малітоўных інтэнцый на красавік, зацверджаных Бэнэдыктам XVI яшчэ ў канцы 2011 года, гучыць так: «Каб публічнае вызнанне веры і малітва былі для вернікаў крыніцай жыцця».
1 красавіка ў другой палове дня папа Францішак у прыватным парадку наведае некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, Пантыфік памоліцца ля магілы св. Пятра.
Каля 250 тысяч чалавек, па дадзеных Ватыканскай жандармерыі, прынялі ўдзел у велікоднай святой Імшы раніцай 31 сакавіка, якую ўзначаліў на плошчы Святога Пятра папа Францішак.
31 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, на профілі папы Францішка ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Прымі Уваскрослага Езуса ў сваё жыццё. Калі ты быў далёка, зрабі маленькі крок да Яго: Ён чакае цябе з раскрытымі абдымкамі», — так гучаць словы Святога Айца.
Увечары 30 сакавіка, падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, Святы Айцец Францішак удзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі чатыром маладым людзям ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Кандыдатамі да прыняцця сакрамэнтаў былі расіянін, албанец, італьянец і амерыканец в’етнамскага паходжання.
Прыняць Уваскрослага Езуса «як сябра, з даверам, бо Ён ёсць жыццём», заахвоціў папа Францішак падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. «Не будзем закрывацца на навіну, якую Бог прагне ўнесці ў наша жыццё!» — заклікаў вернікаў Святы Айцец.
30 сакавіка, у Вялікую суботу, у 20.30 па італьянскім часе Святы Айцец Францішак узначаліць літургію Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.
Крыжовы шлях з удзелам Святога Айца Францішка адбыўся 29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, у рымскім Калізеі. Разважанні да набажэнства падрыхтавала ліванская моладзь пад кіраўніцтвам мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Бехары Раі.
«Гэтай ноччу павінна застацца адно слова, якім ёсць сам крыж. Крыж Езуса — гэта слова, якім Бог адказаў на зло свету», — сказаў папа Францішак падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі ў Вялікую пятніцу, 29 сакавіка.
Папа Францішак папрасіў пробашчаў рымскіх парафій, каб іх касцёлы былі заўсёды адчынены і каб у канфесіянале знаходзіўся святар. «Мы павінны даць людзям шанс сустрэчы з Езусам і Касцёлам», — сказаў Святы Айцец.
29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, папа Францішак узначаліў у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане набажэнства Мукі Пана. «Вялікая пятніца, якую перажываем у Год веры з новым Наступнікам Пятра, можа стаць пачаткам новага жыцця», — адзначыў у гаміліі прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса.