Яшчэ адным сведчаннем драматычнай сітуацыі, у якой прабывае сірыйскі народ, назваў Святы Айцец выкраданне двух праваслаўных іерархаў каля Алепа. Папа Францішак з занепакоенасцю адзначыў, што ў гэтай частцы Блізкага Усходу насілле і зброя працягваюць сеяць смерць і пакуты.
«У Вашай асобе, спадарыня Прэзідэнт, я бачу твары дарагіх сыноў і дачок аргенцінскай зямлі, якія (…) аддаюць найлепшае, што ў іх ёсць, на карысць сваёй айчыны», — напісаў Святы Айцец Францішак у лісце да Прэзідэнта Аргенціны Крыстыны Кіршнер. Папа падзякаваў аргенцінскаму лідару за прысутнасць на інаўгурацыі яго Пантыфікату.
22 красавіка ў профілі Святога Айца ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Кожны з нас прагне любові, праўды, жыцця — і Езус з’яўляецца ўсімі гэтымі рэчамі ў паўнаце!» — так гучыць першы запіс.
«Праз гэтыя некалькі слоў хачу быць бліжэй да цябе і да Касцёла ў Буэнас-Айрэсе», — так напісаў Святы Айцец Францішак у віншаванні свайму наступніку на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. 21 красавіка адбыўся інгрэс арцыбіскупа Марыа Полі ў катэдральны касцёл у сталіцы Аргенціны.
23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак (Хорхе Марыа Берголіа) адзначае імяніны. З гэтай нагоды Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10 гадзін па італьянскім часе ў Паўлінскай капэле Апостальскага Палаца з удзелам кардыналаў, прысутных у Ватыкане.
22 красавіка папа Францішак адзначае 40-ю гадавіну з дня ўрачыстых вечных шлюбаў у Ордэне езуітаў. Гэта адбылося ў 1973 г., калі кс. Хорхе Берголіа быў святаром ужо на працягу 4 гадоў.
Святы Айцец Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Кангрэс прысвечаны тэме «Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа».
Шчырыя віншаванні і благаслаўленне перадаў Святы Айцец Францішак Прэзідэнту Італіі Джорджыо Напалітана, які 20 красавіка быў абраны на другі тэрмін як кіраўнік дзяржавы. Папа пажадаў Прэзідэнту, каб ён быў здольным «працягваць сваю светлую і мудрую дзейнасць, падтрыманую адказным супрацоўніцтвам усіх».
21 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца Францішка ў «Твітэры» «„Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх“. Голас Езуса ўнікальны! Ён накіроўвае нас на шлях жыцця», — так гучаць словы Папы.
21 красавіка пасля малітвы «Regina Cаeli» Святы Айцец Францішак звярнуў увагу на некаторыя міжнародныя праблемы. Папа адзначыў, што ўважліва сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў Венесуэле, дзе нарастае паслявыбарчы крызіс. Пантыфік сказаў аб сваёй глыбокай заклапочанасці дадзенай сітуацыяй і аб тым, што «інтэнсіўна моліцца» аб пошуку шляхоў справядлівага і мірнага пераадолення «сур’ёзных цяжкасцяў», якія перажывае краіна.
«Быць пастырамі, а не службовымі асобамі», заклікаў Святы Айцец Францішак навучэнцаў рымскіх семінарый, якім 21 красавіка ў ватыканскай базыліцы ўпершыню ў якасці Пантыфіка ўдзяліў святарскае пасвячэнне. Папа падкрэсліў, што святары — прапаведнікі Евангелля і пастыры Божага народу.
21 красавіка Святы Айцец Францішак упершыню ў якасці Рымскага Пантыфіка ўдзеліць святарскае пасвячэнне. Сакрамэнт святарства ў базыліцы св. Пятра прымуць 10 навучэнцаў рымскіх семінарый.
Папа Францішак перадаў спачуванні грамадзянскім уладам горада Вэст (ЗША), а таксама сем’ям ахвяраў выбуху на тэхаскім заводзе. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ на імя біскупа Джо Сціва Васкуэза.
15 і 18 красавіка папа Францішак прыняў дзве групы іерархаў з італьянскага рэгіёна Трывенета, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам «ad limina apostolorum». Як адзначыў арцыбіскуп Удзінэ Андрэа Бруна Мацаката, падчас сустрэчы Пантыфік зрабіў акцэнт на тэме пакліканняў, у першую чаргу да кансэкраванага жыцця.
Святы Айцец Францішак падзякаваў аргенцінскім маці за іх барацьбу з беднасцю і намаганні па спыненні пакут многіх людзей. Члены асацыяцыі «Маці плошчы Мая» напісалі ліст да Папы, у якім павіншавалі яго з абраннем на Пасад св. Пятра.