Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


«L’Osservatore Romano» пра папу Францішка і вобраз Добрага Пастыра
29.04.2013 15:07

«Пробашч свету» — так назваў папу Францішка італьянскі пісьменнік Джуліяні Віджыні. На старонках сваёй кнігі, прысвечанай новаабранаму Пантыфіку, ён падкрэслівае, што Касцёл часта лічыцца «чалавечай установай», аднак, калі не браць пад увагу тое, што ён заснаваны на Хрысце, усе размовы пра яго становяцца «пустымі».

 
Святы Айцец заахвоціў праяўляць любоў да бліжніх
29.04.2013 12:17

29 красавіка Святы Айцец Францішак звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Як было б цудоўна, калі б у канцы дня кожны з нас мог сказаць: сёння я зрабіў жэст любові ў адносінах да іншых!» — так гучыць запіс у папскім профілі.

 
Папа ў «Твітэры»: Дух Святы сапраўды перамяняе нас
28.04.2013 14:01

28 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Дух Святы сапраўды перамяняе нас. З нашым супрацоўніцтвам Ён таксама хоча перамяніць свет, у якім мы жывём», — так гучаць словы Святога Айца Францішка.

 
Святы Айцец падчас сакрамэнту канфірмацыі: з Богам можам рабіць вялікія справы
28.04.2013 13:48

28 красавіка папа Францішак цэлебраваў Імшу на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 44 чалавекам з розных краін свету. Сярод іх былі два беларусы: Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

 
Папа просіць маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш
27.04.2013 15:19

Папа Францішак просіць аб малітве за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, дзе ў выніку разбурэння будынку загінула каля 300 чалавек. «Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям», — так гучыць запіс у профілі Пантыфіка ў «Твітэры».

 
Ватыканскі іерарх пра разуменне сапраўднай дэмакратыі папам Францішкам
27.04.2013 14:11

Папа Францішак, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, жадаў паспрыяць абнаўленню палітычнага і дэмакратычнага жыцця ў Аргенціне, у якім, паводле яго, павінны прымаць удзел усе сацыяльныя класы. Гэта вынікае з прамовы кардынала Берголіа ў 2010 г. з нагоды 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці Аргенціны, якая ўвайшла ў кнігу «Мы — грамадзяне, мы — як народ».

 
Святы Айцец і Марыё Монці абмеркавалі будучыню Італіі і перспектывы інтэграцыі
27.04.2013 13:55

26 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога прэм’ер-міністра Італіі Марыё Монці. Падчас сустрэчы размова ішла пра будучыню Італіі, перспектывы еўрапейскай інтэграцыі, а таксама праблемы, звязаныя з феноменам міграцыі.

 
Папа ў «Твітэры» да моладзі: не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах
26.04.2013 23:18

26 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца ў «Твітэры». «Дарагая моладзь, не закопвайце сваіх талентаў, дароў, якія Бог вам даў! Не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах!» — так гучаць словы папы Францішка.

 
Папа і іерархі Лацінскай Амерыкі абмеркавалі душпастырскую і місіянерскую дзейнасць Касцёла
26.04.2013 19:16

25 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Епіскапатаў Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы іерархі паінфармавалі Святога Айца аб душпастырскіх праграмах епіскапатаў кантынента, прысвечаных накірункам дзейнасці Касцёла.

 
Папа Францішак сустрэўся з вядомым футбалістам
26.04.2013 12:30

25 красавіка папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі славутага аргенцінскага футбаліста Хав’ера Санэці з сям’ёй. Падчас сустрэчы Пантыфік і спартсмен абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргенціне.

 
Папа ўдзеліць Першую Камунію дзецям рымскай парафіі
26.04.2013 11:29

26 мая Святы Айцец Францішак удзеліць Першую Камунію 44 дзецям. Урачыстасць адбудзецца ў рымскай парафіі свв. Альжбеты і Захарыя.

 
Папа Францішак у «Твітэры»: у час крызісу важна не замкнуцца ў сабе
25.04.2013 14:56

25 красавіка з’явіўся новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры». «У наш час крызісу важна не замкнуцца ў сабе, а хутчэй быць адкрытымі і ўважлівымі да іншых», — так гучыць запіс у папскім профілі.

 
Прэс-служба Святога Пасаду: Бразілія — адзіная краіна, якую ў гэтым годзе наведае Папа
25.04.2013 14:44

Бразілія — адзіная краіна, якую ў 2013 г. плануе наведаць папа Францішак. Аб гэтым паінфармаваў кс. Фэдэрыкo Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

 
Папа асабіста падзякаваў Прэзідэнту Італіі
25.04.2013 11:11

«У сваёй дзейнасці Вы ажыццявілі фундаментальны прынцып суіснавання ў грамадстве: еднасць важнейшая, чым канфлікты», — з такімі словамі Святы Айцец Францішак звярнуўся да новаабранага Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана. Пантыфік падзякаваў італьянскаму лідару за тэлеграму з віншаваннямі на імяніны, якія Папа адзначаў 23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя.

 
Папа ў «Твітэры»: трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты
24.04.2013 14:23

24 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі папы Францішка ў «Твітэры». «Давайце будзем трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты: давайце ўпэўнімся ў тым, што мы не забываем Бога», — так гучаць словы Пантыфіка.

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 110 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.