Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа Францішак: як добрая маці, Марыя побач з намі
05.05.2013 01:13

4 мая папа Францішак узначаліў малітву Ружанца ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Пантыфік адзначыў у гаміліі, што перад абразом Маці Божай апякункі Рыма (Salus Populi Romani) вернікі моляцца за ўвесь свет, каб Марыя вяла іх да збаўлення.

 
Святы Айцец: прасіць Панну Марыю, каб вучыла нас жыць верай
04.05.2013 14:04

Вучыцца жыць верай кожны дзень заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Панну Марыю, каб вучыла нас жыць нашай верай у дзейнасці кожнага дня і даць больш прасторы для Бога», — так гучыць новы запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 4 мая.

 
Папа заахвоціў італьянскіх біскупаў клапаціцца пра моладзь, сем’і і беспрацоўных
04.05.2013 13:56

3 мая папа Францішак сустрэўся з біскупамі італьянскага рэгіёну Марке, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам «Ad Limina Apostolorum». Як паведаміў арцыбіскуп Анконы-Азіма Эдоардо Мэнікэлі, Пантыфік падчас аўдыенцыі ўказаў ім накірункі душпастырскай дзейнасці, заахвоціўшы праяўляць большы клопат да моладзі, сям’і і беспрацоўных.

 
Папа і Прэзідэнт Лівана абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і сірыйскі канфлікт
03.05.2013 15:09

3 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Лівана Мішэля Сулеймана. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, у суправаджэнні сакратара па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці. Асаблівая ўвага была звернута на сітуацыю ў рэгіёне, у прыватнасці на канфлікт у Сірыі.

 
Папа Францішак заахвочвае да супольнай малітвы Ружанца ў сем'ях
03.05.2013 14:04

Важнасць малітвы ў сям’і падкрэсліў Святы Айцец Францішак. «Было б цудоўна на працягу мая разам маліцца Ружанец у сем’ях. Малітва робіць мацнейшым сямейнае жыццё», — так гучыць запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 3 мая.

 
Папа падпісаў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў
03.05.2013 13:55

Папа Францішак зацвердзіў некалькі дэкрэтаў аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў. 2 мая Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

 
Папа Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам XVI пасля яго вяртання ў Ватыкан
02.05.2013 20:11

2 мая, пасля двух месяцаў прабывання ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан. Папа Францішак наведаў свайго папярэдніка адразу пасля яго прыбыцця ў кляштар «Mater Ecclesiae».

 
Папа ўзгадаў аб пакутуючых з-за адсутнасці працы
02.05.2013 14:10

Новы запіс у «Твітэры» 2 мая папа Францішак прысвяціў тым, хто пакутуе з прычыны адсутнасці працы. «Скіроўваю свае думкі да ўсіх, хто з’яўляецца беспрацоўнымі, часта ў выніку эгаістычнай ментальнасці, якая шукае прыбытку любым коштам», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Пантыфіку прадстаўлены нумар дадатку «L’Osservatore Romano» для жанчын
02.05.2013 13:57

Пасля літургіі ў капліцы Дома св. Марты 2 мая галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян прадставіў Святому Айцу Францішку апошні нумар спецыяльнага дадатку гэтага ватыканскага выдання для жанчын «Donne, Chiesa, Mondo» («Жанчыны, Касцёл, свет»).

 
Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Расійскай Федэрацыі
02.05.2013 12:45

2 мая Святы Айцец Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Расійскай Фeдэрацыі ў Апостальскай Сталіцы Аляксандра Аўдзеева. Дыпламат быў прызначаны на гэтую пасаду Прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным 11 студзеня 2013 г.

 
Папа да моладзі: вучыцеся ў святога Юзафа
01.05.2013 13:13

Святы Айцец Францішак звярнуўся ў «Твітэры» да моладзі. «Дарагая моладзь, вучыцеся ў святога Юзафа. Ён прайшоў праз цяжкія часы, але ён заўсёды верыў, і ён ведаў, як пераадолець няшчасці», — так гучыць запіс у папскім профілі, што з’явіўся 1 мая.

 
Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на май
01.05.2013 10:41

Святы Айцец заклікае маліцца за суддзяў і ўсіх, хто задзейнічаны ў рэалізацыі справядлівасці. Давяраючы малітвам вернікаў агульную інтэнцыю на май 2013 г., Пантыфік запрасіў маліцца аб тым, «каб тыя, хто кіруе справядлівасцю, дзейнічалі паводле цэласнасці і чыстага сумлення».

 
Папа і Прэзідэнт Ізраіля абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе
30.04.2013 16:08

Папа Францішак абмеркаваў з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Пэрэсам складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю на Блізкім Усходзе. 30 красавіка Пантыфік прыняў ізраільскага палітыка на аўдыенцыі ў Ватыкане.

 
Святы Айцец у «Твітэры»: будзем верыць у дзейнасць Бога
30.04.2013 14:33

30 красавіка Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Будзем верыць у дзейнасць Бога! З Ім мы можам рабіць вялікія рэчы. Ён дасць нам радасць быцця Яго вучнямі», — так гучаць словы папы Францішка.

 
Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў чалавек
29.04.2013 23:57

Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў карыстальнікаў. На працягу 48 дзён з пачатку Пантыфікату Святога Айца Францішка колькасць «сяброў» Папы ў гэтай сацыяльнай сетцы павялічылася на 2 мільёны 700 чалавек.

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 109 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.