Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа сустрэўся з Патрыярхам Тавадрасам: праз малітву і дыялог можам зрабіць крокі да еднасці
10.05.2013 14:47

10 мая Святы Айцец Францішак сустрэўся з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ. Візіт іерарха адбыўся ў 40-ю гадавіну падпісання Супольнай каталіцка-копцкай дэкларацыі, якая паклала пачатак афіцыйнаму тэалагічнаму дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі.

 
12 мая папа Францішак кананізуе 800 мучанікаў з Італіі
10.05.2013 12:46

12 мая на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане папа Францішак здзейсніць кананізацыю 800 мучанікаў з Атранта (Італія), якія аддалі жыццё за веру ў канцы XV стагоддзя. Таксама Пантыфік абвесціць святымі дзвюх заснавальніц законных супольнасцяў з Лацінскай Амерыкі: калумбійку Лауру ад св. Кацярыны Сіенскай і мексіканку Марыю Гвадалупэ. Гэта першая кананізацыя, якую правядзе папа Францішак.

 
Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыямі ў Генуі і Мехіка
10.05.2013 12:16

Папа Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй, якая здарылася ў порце Генуі (Італія) 7 мая, дзе ў выніку сутыкнення кантэйнеравоза з дыспетчарскай вышкай па папярэдніх даных загінула 7 чалавек. У тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што «Святы Айцец раздзяляе боль, які ахапіў увесь горад, і запэўнівае ў сваіх гарачых малітвах падтрымкі за трагічна загінуўшых».

 
Папа: Дух Святы прыносіць у нашы сэрцы давер Божай любові
09.05.2013 12:37

Пра значэнне Духа Святога ў жыцці хрысціян напісаў папа Францішак 9 мая ў «Твітэры». «Дух Святы прыносіць у нашы сэрцы найкаштоўнейшы дар: глыбокі давер Божай любові і міласэрнасці», — так гучыць новы запіс Пантыфіка.

 
Папа да законных сясцёр: будзьце радасныя, бо цудоўна ісці за Езусам
08.05.2013 13:57

8 мая папа Францішак сустрэўся з членамі Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, пасяджэнне якога 3–7 мая праходзіла ў Рыме. Каля 800 законных сясцёр з 75 краін размаўлялі на тэму «Служэнне ўлады паводле Евангелля».

 
Святы Айцец: сапраўднае багацце — у Езусе
08.05.2013 13:30

Пра тое, у чым знаходзіцца сапраўднае багацце, напісаў папа Францішак у «Твітэры» 8 мая. «Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё, і мелі ў паўнаце, — кажа Езус. Вось дзе сапраўднае багацце, не ў матэрыяльных рэчах!» — так гучыць новы запіс Пантыфіка.

 
Прадстаўлена праграма візіту Папы ў Бразілію
07.05.2013 19:58

Праграма візіту Святога Айца ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі была прадстаўлена 7 мая ў Апостальскай Сталіцы. У праграме прадугледжаны сустрэчы Папы з касцёльнымі і дзяржаўнымі ўладамі, з моладдзю, удзел у споведзі, наведванне хворых і зняволеных.

 
Пантыфік сустрэнецца з генеральнымі настаяцельніцамі з розных краін
07.05.2013 12:59

8 мая перад агульнай аўдыенцыяй папа Францішак сустрэнецца з больш чым 800 законнымі сёстрамі — удзельніцамі форуму генеральных настаяцельніц, які праходзіць у Рыме 3–7 мая. У форуме прымаюць удзел настаяцельніцы з 75 краін.

 
Святы Айцец: не задавальняцца пасрэднасцю ў хрысціянскім жыцці
07.05.2013 11:47

Не задавальняцца пасрэднасцю ў хрысціянскім жыцці заклікаў вернікаў Святы Айцец Францішак. «Не будзем задавальняцца пасрэдным хрысціянскім жыццём: будзем з рашучасцю ісці па шляху святасці», — напісаў Папа ў «Твітэры» 7 мая.

 
Папа заклікаў швейцарскіх гвардзейцаў заўсёды быць сапраўднымі хрысціянамі
06.05.2013 16:20

6 мая папа Францішак прыняў навабранцаў Швейцарскай гвардыі ў дзень складання імі прысягі. Пантыфік падзякаваў ім за адданае служэнне, якое назірае штодня, і нагадаў, што швейцарскія гвардзейцы падчас знаходжання ў Рыме пакліканы сведчыць веру.

 
Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Швейцарыі ў дзень складання прысягі навабранцамі Папскай гвардыі
06.05.2013 14:42

6 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі Улі Маўрэра. Палітык прыбыў у Апостальскую Сталіцу на ўрачыстасць складання навабранцамі Швейцарскай гвардыі прысягі на вернасць Пантыфіку, што адбываецца кожны год у гэты дзень.

 
Святы Айцец: сведчыць аб міласэрнасці і любові Бога
06.05.2013 14:09

Імкнуцца да таго, каб жыццё вернікаў было сведчаннем Божай любові, заахвоціў Святы Айцец Францішак. «Будзем прасіць Пана дапамагчы нам сведчыць аб Яго міласэрнасці і любові ў кожнай рэальнасці нашага хрысціянскага жыцця», — так гучыць новы запіс у папскім профілі ў «Твітэры», які з’явіўся 6 мая.

 
Пантыфік павіншаваў з Пасхай вернікаў, якія жывуць па юліянскім календары
05.05.2013 19:21

Папа Францішак павіншаваў вернікаў тых Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, са святам Пасхі, якое яны адзначаюць сёння. Пантыфік звярнуўся да іх перад нядзельнай малітвай «Regina cаeli» на плошчы Св. Пятра 5 мая.

 
Святы Айцец пра місіянерства хрысціян
05.05.2013 17:06

Пра місіянерства, да якога пакліканы кожны вернік, напісаў Святы Айцец Францішак у «Твітэры» 5 мая. «Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам у такой ступені, у якой ён або яна сведчыць пра Божую любоў. Будзьце місіянерамі Божай пяшчоты!» — так гучыць новы запіс у папскім профілі.

 
Папа да каталіцкіх брацтваў: будзьце місіянерамі міласэрнасці Бога
05.05.2013 13:42

Евангелізацыйнасць, эклезіяльнасць і місіянерства — на гэтыя тры аспекты звярнуў увагу папа Францішак 5 мая падчас святой Імшы з удзелам членаў каталіцкіх брацтваў, якія прыбылі ў Вечны Горад з розных краін свету. Святы Айцец падкрэсліў, што брацтвы з’яўляюцца «традыцыйнай рэальнасцю Касцёла, якая на працягу апошніх гадоў атрымала абнаўленне і была па-новаму адкрыта».

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 108 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.