Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец пра небяспеку замены Бога ідаламі
12.06.2013 13:31

У новым запісе ў «Твітэры» 12 чэрвеня Святы Айцец нагадаў пра тое, наколькі небяспечна ставіць на месца Бога ідалаў. «З колькімі відамі маральнай і матэрыяльнай беднасці мы сутыкаемся сёння ў выніку таго, што адмаўляем Бога і ставім шматлікіх ідалаў на Яго месца!» — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Папа Францішак заклікаў да супрацьдзеяння эксплуатацыі дзяцей
12.06.2013 12:21

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 чэрвеня папа Францішак нагадаў, што сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай, прысвечаны ў гэтым годзе супрацьдзеянню эксплуатацыі дзяцей у якасці хатняй прыслугі. Папа назваў эксплуатацыю дзяцей «сумным феноменам, які ўсё больш распаўсюджваецца, асабліва ў бедных краінах».

 
Папа скіраваў аўдыёпасланне да сляпых і людзей са слабым зрокам
11.06.2013 15:56

11 чэрвеня папа Францішак звярнуўся да сляпых і асобаў з аслабленым зрокам. Пантыфік скіраваў аўдыёпасланне да ўдзельнікаў летніка, арганізаванага ў мястэчку Тырэнія Італьянскім аб’яднаннем сляпых і людзей са слабым зрокам.

 
Анталогія тэкстаў Бэнэдыкта XVI адзначана прэміяй за ўклад у ахову навакольнага асяроддзя
10.06.2013 12:21

Анталогія тэкстаў Бэнэдыкта XVI, прысвечаных экалогіі, адзначана прэміяй за ўклад у ахову навакольнага асяроддзя. Кніга «Дзеля чалавечай экалогіі», у якой змешчаны тэксты прамоваў, гамілій, лістоў, выступленняў падчас канферэнцый, у якіх сённяшні Пантыфік на пенсіі звяртаў увагу на праблемы навакольнага асяродзя, разглядаючы іх не толькі праз рэлігійную, але таксама сацыяльную, культурную і эканамічную прызму, выйшла ў 2012 г.

 
Пантыфік да маладых пілігрымаў: будзьце адкрытымі на сюрпрызы Бога
09.06.2013 21:00

Пра значэнне пілігрымак сказаў Святы Айцец маладым вернікам, якія позна вечарам 8 чэрвеня ішлі з Мачэраты ў Ларэта (Італія). Гэтую пілігрымку ўжо на працягу 35 гадоў арганізуе рух «Камунія і вызваленне», і сёлета ў ёй прынялі ўдзел 100 тысяч чалавек. Папа Францішак звязаўся з імі па тэлефоне.

 
Святы Айцец: Божыя запаведзі вучаць нас, як пазбегнуць у жыцці рабства
09.06.2013 16:45

Дзесяць Божых запаведзяў не з’яўляюцца «абмежаваннем свабоды», але «так» для Любові, каб бараніць чалавека і накіроўваць яго да сапраўднай свабоды, — сказаў папа Францішак вечарам 8 чэрвеня ў відэазвароце да ўдзельнікаў ініцыятывы «Дзесяць плошчаў для дзесяці запаведзяў», якая прайшла ў Мілане (Італія). Сустрэчу арганізаваў рух «Аднаўленне ў Духу Святым» у супрацоўніцтве з Папскай радай па новай евангелізацыі.

 
Папа аб беатыфікацыі ў Кракаве дзвюх польскіх законніц
09.06.2013 15:40

9 чэрвеня пасля малітвы «Анёл Панскі» папа Францішак нагадаў пра беатыфікацыю ў гэты дзень у Кракаве дзвюх польскіх законніц: Сафіі Мацеўскай, якая ў першай палове ХVII ст. заснавала супольнасць Законніц Ахвяравання Найсвяцейшай Панне Марыі, і Люцыі Шэўчык, якая ў ХІХ ст. заснавала Кангрэгацыю Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі). «Разам з кракаўскім Касцёлам мы дзякуем за гэта Пану», — сказаў Пантыфік.

 
Святы Айцец пра важнасць вяртання каштоўнасці чалавека
09.06.2013 14:04

Пра неабходнасць вяртання каштоўнасці чалавечай асобы нагадаў Святы Айцец Францішак у новым запісе ў «Твітэры» 9 чэрвеня. «У „культуры адходаў“ чалавечае жыццё больш не лічыцца першаснай каштоўнасцю, якую трэба паважаць і абараняць», — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Сустрэча Папы з Прэзідэнтам Італіі: няхай Італія будзе гасцінным домам для ўсіх
08.06.2013 17:59

8 чэрвеня Святы Айцец Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджо Напалітана, які прыбыў у Ватыкан са сваім першым афіцыйным візітам. Падчас сустрэчы Папа падкрэсліў, што візіт кіраўніка дзяржавы пацвярджае выдатныя адносіны паміж Італіяй і Святым Пасадам і нагадвае вобраз двух пагоркаў — Квірынала, на якім размяшчаецца прэзідэнцкі палац, і Ватыкана, «якія глядзяць адзін на аднаго з павагай і сімпатыяй».

 
Папа Францішак сустрэўся ў Апостальскай Сталіцы з моладдзю
07.06.2013 14:39

7 чэрвеня Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з навучэнцамі езуіцкіх школ Італіі і Албаніі. У сустрэчы ўдзельнічалі каля 9 тысяч маладых людзей.

 
Святы Айцец заклікаў памятаць пра бедных і галодных
07.06.2013 12:31

«Грамадства спажывецтва прывучыла нас траціць. Але выкідваць ежу — гэта быццам красці яе ў бедных і галодных», — такі новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры», які з’явіўся 7 чэрвеня.

 
Папа да будучых ватыканскіх дыпламатаў: ваша праца можа стаць «трэніровачнай залай святасці»
06.06.2013 14:04

Штодзённая праца папскага дыпламатычнага прадстаўніка можа стаць для яго «трэніровачнай залай святасці», — лічыць папа Францішак. 6 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі навучэнцаў і выкладчыкаў Папскай Касцёльнай Акадэміі, якая рыхтуе дыпламатаў Апостальскай Сталіцы.

 
Папа: клопат аб стварэнні Бог даручае кожнаму з нас
05.06.2013 13:59

Клопату аб стварэнні прысвечаны новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» 5 чэрвеня. «Клопат аб стварэнні — не толькі тое, што Бог казаў на пачатку гісторыі: Ён даручае гэта кожнаму з нас як частку свайго плану», — так гучаць словы Пантыфіка.

 
Папа Францішак заклікаў да дапамогі жыхарам Сірыі
05.06.2013 11:37

Святы Айцец заявіў аб сваёй заклапочанасці лёсам Сірыі і зноў заклікаў да міру ў гэтай краіне. 5 чэрвеня папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі нарады каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якая праходзіла ў Рыме і была прысвечана сірыйскай праблематыцы.

 
Пантыфік падпісаў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў
04.06.2013 16:24

3 чэрвеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата папа Францішак падпісаў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва амаль сотні ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі, які адбываўся падчас грамадзянскай вайны 1936–1939 гг. Сярод іх законнікі і законніцы, святары і свецкія вернікі.

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 103 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.