19 сакавіка, у дзень сваёй інаўгурацыі, Святы Айцец Францішак пасля ўрачыстай цырымоніі прыме ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца дэлегацыі хрысціянскіх Цэркваў і іншых веравызнанняў. На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічаюць 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў.
19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы праходзіць цырымонія інаўгурацыі папы Францішка. Перад святой Імшой Пантыфіка, калі ён праязджаў па плошчы Святога Пятра, віталі каля 200 тысяч вернікаў.
132 афіцыйныя дэлегацыі розных краін і міжнародных арганізацый, а таксама 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі папы Францішка 19 сакавіка. Беларусь на цырымоніі прадставяць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дэлегацыя, якую ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.
Папа Францішак вырашыў пакінуць у якасці свайго герба той, які меў будучы арцыбіскупам. Дэвіз Пантыфіка таксама застанецца ранейшым — «Miserando atque eligendo».
Пярсцёнак папы Францішка будзе не залатым, а толькі з пазалочанага срэбра. Аб гэтым паінфармаваў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які таксама падзяліўся падрабязнасцямі аб парадку інаўгурацыйнай Імшы, якая адбудзецца 19 сакавіка.
18 сакавіка папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргенціны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Сустрэча прайшла ў Доме святой Марты ў Ватыкане.
Раніцай 18 сакавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіa Бэртонэ. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
Праз некалькі хвілін пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 17 сакавіка папа Францішак апублікаваў у «Твітэры» свой першы запіс. «Cari amici vi ringrazio di cuore e vi chiedo di continuare a pregare per me. Papa Francesco» («Дарагія сябры, ад усяго сэрца вам дзякую і прашу вас працягваць маліцца за мяне. Папа Францішак»), — напісаў Пантыфік.
«Бог ніколі не змучыцца нам прабачаць. Праблема ў тым, што нас мучыць прасіць Яго аб прабачэнні», — адзначыў Святы Айцец Францішак у сваім першым разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» 17 сакавіка. На плошчы Св. Пятра сабралося каля 100 тысяч вернікаў.
«Для мяне наймацнейшае пасланне Пана — міласэрнасць», — адзначыў Святы Айцец Францішак падчас ранішняй літургіі 17 сакавіка ў парафіі Святой Ганны. Папа падкрэсліў прыгажосць сцэны з Евангелля, дзе гаворыцца аб сустрэчы Хрыста з жанчынай, злоўленай на чужаложстве.
Дэвіз, які меў сённяшні Пантыфік, яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, — «Miserando atque eligendo» — гэта цытата з пропаведзі св. Беды (672–735), бэнэдыктынскага манаха, аўтара прац па экзэгетыцы, гісторыі і гамілетыцы. Выраз узяты з Пропаведзі 21, у якой святы каментаваў тэкст Евангелля паводле Мацвея 9, 9–13.
Плануецца, што на цырымонію інаўгурацыі новаабранага папы Францішка прыбудуць у Апостальскую Сталіцу дэлегацыі прыблізна 180 дзяржаў. Літургія з гэтай нагоды распачнецца на плошчы Св. Пятра 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, у 9.30 па італьянскім часе.
Святы Айцец патлумачыў, чаму абраў імя Францішак. 16 сакавіка ў Зале Паўла VI у Ватыкане Папа правёў сустрэчу з журналістамі.
Аб малітве за новаабранага папу Францішка просіць яго родная сястра Марыя. У размове з журналістамі яна прызналася, што вельмі непакоіцца аб сваім браце, а таксама ўзгадала пра сваю даўнюю сустрэчу з папам Янам Паўлам ІІ.
У наступную суботу, 23 сакавіка, папа Францішак наведае Кастэль Гадольфа, дзе сустрэнецца з Рымскім Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI. Аб гэтым паінфармавала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, якая прадставіла таксама план іншых мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя дні.