Візіт Бэнэдыкта XVI у Ліван будзе трансліравацца ў прамым эфіры |
Святы Айцец
|
11.09.2012 15:56 |
З 14 па 16 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ліван. Трансліраваць візіт Папы ў прамым эфіры будзе глабальная каталіцкая сетка EWTN, якая прысутнічае ў 140 краінах свету.
Праграма візіту:
14 верасня, пятніца:
13.35–14.30 — Міжнародны аэрапорт «Rafiq Hariri» ў Бейруце, цырымонія прывітання
17.50–19.00 — Гарысса, візіт Папы ў базыліку св. Паўла і падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі
15 верасня, субота
11.00–12.00 — Прэзідэнцкі палац Баабда, сустрэча Папы з прадстаўнікамі ўраду Лівана, членамі дыпламатычнага корпусу, рэлігійнымі лідарамі краіны і прадстаўнікамі свету культуры
17.50–19.30 — сустрэча Папы з моладдзю на плошчы мараніцкага Патрыярхату Бкерке
16 верасня, нядзеля:
9.30–12.30 — святая Імша пад кіраўніцтвам Пантыфіка ў Бейрут Сіці Цэнтры
18.20–19.00 — Міжнародны аэрапорт «Rafiq Hariri di Beirut», цырымонія развітання.
Назіраць за падзеяй і з’яднацца са Святым Айцом у малітве можна будзе на сайце Ewtn.org.ua.
|