Бэнэдыкт XVI: Сікстынскую капэлу асвятляе Божае святло |
Святы Айцец |
01.11.2012 13:57 |
«Творы мастацтва, якія яе аздабляюць, асабліва цыкл фрэсак, у літургіі знаходзяць сваю жыццёвую прастору, кантэкст, у якім найлепшым чынам могуць выразіць усю сваю прыгажосць, багацце і шырокае значэнне», — заўважыў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што свае фрэскі Мікеланджэла стварыў па просьбе папы Юлія ІІ у перыяд паміж 1508–1512 гг. Яны займаюць плошчу ў больш чым 1000 кв. м. «Можам уявіць сабе, якое ўражанне яны зрабілі на тых, хто стаў іх першымі сведкамі», — дадаў Святы Айцец. Папа нагадаў словы гісторыка мастацтва Джорджыё Вазары, які назваў творы Мікеланджэла «святлом для ўсяго свету». Гаворка «не ідзе пра святло, якое паходзіць толькі ад разумнага выкарыстання насычаных і кантрастных колераў або руху, што ажыўляў мікеланджэлаўскі шэдэўр, але ад ідэі, якая прасякае ўсё вялікае скляпенне» і заключаецца ў тым, што «свет — гэта не прадукт цемры, выпадковасці, абсурду; ён паходзіць ад Розуму, Свабоды, найвышэйшага акту Любові». (AG) |