Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Гаіці
Святы Айцец
22.11.2012 16:37

Узаемаадносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Гаіці і пытанні касцёльнай дабрачыннасці былі тэмамі абмеркавання падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Гаіці Мішэля Мартэлі. 22 лістапада Папа ўдзяліў лідару Гаіці аўдыенцыю.

Пасля Прэзідэнт сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у размовах гаварылася пра добрыя адносіны паміж Ватыканам і Гаіці. Нагадвалася пра вялікі ўклад Касцёла праз пасрэдніцтва адукацыйных, грамадскіх і дабрачынных установаў, асабліва пасля землятрусу ў студзені 2010 г. Падкрэслівалася таксама важнасць супрацоўніцтва бакоў на карысць развіцця грамадства Гаіці.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме