Выйшлі публікацыі Бэнэдыкта XVI часоў Другога Ватыканскага Сабору |
Святы Айцец |
30.11.2012 16:58 |
Па словах прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупа Герхарда Мюлера, якія прыводзіць Cедмица.ru, выданне прадстаўляе ўсе этапы дзейнасці Сабору. Як сакратар арцыбіскупа Кёльнскага кардынала Ёзафа Фрынгса, тэолаг Ёзаф Ратцынгер удзельнічаў у напісанні разнастайных тэкстаў, якія датычылі Сабору. У VII томе, які мае назву «Вучэнне Сабору. Фармулёўка — перадача — інтэрпрэтацыя», сабраны тэксты розных жанраў. Будучы Папа ўнёс вялікі ўклад у інтэрпрэтацыю саборных тэкстаў. У прыватнасці, Ёзаф Ратцынгер звяртаў увагу, што ў паняцці «aggiornamento», якое распаўсюдзілася ў часы Пантыфікату Яна ХХІІІ, важна бачыць «рэалізацыю» паслання Хрыста ў адпаведны перыяд гісторыі, а не «абміршчэнне». (AG) |