Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа на сустрэчы з моладдзю: Бог можа ўзбудзіць жаданне паяднання нават у зацвярдзелым сэрцы
Святы Айцец
21.12.2012 16:04

Пра Езуса як «аўтара жыцця, радасці, любові і міру» казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з моладдзю з італьянскай арганізацыі «Каталіцкая акцыя» 20 снежня. Папа заклікаў маладых вернікаў шукаць з упэўненасцю таго «аўтара міру, якога свет так патрабуе».

«Часта людзі думаюць, што самі могуць збудаваць мір, аднак важна, каб мы зразумелі, што толькі Бог можа даць нам сапраўдны і трывалы мір, — сказаў Пантыфік, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Калі мы будзем здольнымі слухаць Яго, калі адвядзём Яму месца ў нашым жыцці, Бог знішчыць эгаізм, які перашкаджае адносінам паміж людзьмі і народамі, і ўзбудзіць у нас жаданне паяднання, прабачэння, міру — нават у тых, чые сэрцы зацвярдзелі».

Папа нагадаў моладзі таксама аб важнасці дзялення з іншымі людзьмі, асабліва тымі, хто знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Акрамя гэтага, Святы Айцец падзякаваў маладым людзям за праект падтрымкі бяздомных дзяцей у Егіпце, які «Каталіцкая акцыя» плануе рэалізаваць у будучым годзе.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме