Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа памаліўся за Патрыярха Маскоўскага Кірыла
Святы Айцец
19.03.2013 12:28

19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбываецца цырымонія інаўгурацыі папы Францішка. На яе прыбыла і дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам.

18 сакавіка, пасля прыезду ў Ватыкан, члены дэлегацыі, як інфармуе сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, размясціліся ў Доме святой Марты, дзе зараз пражывае і сам новаабраны Папа. Адбылася кароткая сустрэча Пантыфіка Францішка з дэлегацыяй. Мітрапаліт Іларыён перадаў Папу сардэчныя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

«Сёння падчас набажэнства я асабліва маліўся за Патрыярха Кірыла, таму што сёння  па нашым календары адзначаецца ўспамін святога Кірыла Ерузалемскага», — сказаў Папа. Таксама Святы Айцец падзякаваў Мітрапаліту Іларыёну за арганізацыю выставы рускіх ікон, якая адбылася восенню 2012 г. у Буэнас-Айрэсе. Сённяшні Пантыфік наведаў тады гэтую выставу і захоўвае пра яе цёплыя ўспаміны.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме