Кардынал Скола: папа Францішак мае дар несці Евангелле на перыферыю сучаснага свету |
Святы Айцец |
03.04.2013 20:40 |
На агульную аўдыенцыю з папам Францішкам 3 красавіка прыбылі каля 10 тысяч пілігрымаў з архідыяцэзіі Мілана (Італія) на чале са сваім Мітрапалітам кардыналам Анджэла Скола. Большасць пілігрымаў склала моладзь. Як адзначыў кардынал, удзельнікі гэтай пілігрымкі, запланаванай яшчэ ў час Пантыфікату Бэнэдыкта XVІ, жадалі ў Год веры «ўмацаваць сваю веру каля месцаў пахавання апосталаў Пятра і Паўла, падзякаваць Бэнэдыкту XVI за яго візіт у Мілан з нагоды Сусветнага дня сем’яў, а сёння яшчэ і выказаць сваю любоў да папы Францішка». (AG) |