1 лютага японскі ўрад прапануе камітэту Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дадаць у спіс некаторыя месцы ў прэфектурах Нагасакі і Кумамата, звязанымі з пераследам хрысціян, якое назіралася ў Японіі з XVII да XIX стагоддзя.
Жыхары Вроцлава і Варшавы захапляюць сваёй вынаходлівасцю і добрымі сэрцамі. На гэты раз яны дапамагаюць тым, хто найбольш церпіць ад марозаў — беспрытульным.
У Маскве і вобласці жывуць дзясяткі тысяч веруючых католікаў, якім не хапае культавых будынкаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Рыма-каталіцкай архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Віталій Бародзін.
Чуткі пра ўдзел у «Маршы за жыццё» віцэ-прэзідэнта ЗША пэўны час ужо хадзілі вакол Белага Дому. Цяпер з’явілася і афіцыйнае пацвярджэнне: віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс возьме ўдзел у «Маршы за жыццё».
Без квяцістай абгорткі, без назвы, з пустымі старонкамі — каб яе прачытаць, трэба выйсці на мароз. Кніга «Нябачныя» распавядае пра беспрытульных, якімі апякуецца капуцынскі фонд імя благаслаўлёнага Анікета Каплінскага ў Варшаве.
Мэцью Фэсцінг, які з 2008 года ўзначальваў Суверэнны рыцарскі Ордэн Гаспітальераў святога Яна Ерузалемскага, Родасу і Мальты, адмовіўся ад пасады па просьбе папы Францішка падчас сустрэчы 24 студзеня.
Мэрыя невялікага аўстрыйскага горада Заальфельдэн адкрыла вакансію пустэльніка, які з красавіка па лістапад 2017 года будзе гатовы жыць у невялікай капліцы ў гарах на вышыні 1400 метраў над узроўнем мора.
Святы Айцец прызначыў 21 студзеня 2017 г. Апостальскім Нунцыем ва Узбекістане арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ.
Як выглядалі святыя Каталіцкага Касцёла пры жыцці, якую мелі знешнасць? Якога колеру былі іх вочы і рысы твару?
Папа Рымскі зацвердзіў 23 студзеня абранне новага прэлата каталіцкай арганізацыі Opus Dei. Ім стаў 72-гадовы іспанскі святар Фернанда Акарыс Бранья. Такім чынам мансеньёр Акарыс стаў трэцім пераемнікам заснавальніка Opus Dei св. Хасэмарыа Эскрыва дэ Балагера (1902-1975).
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аднавіў закон аб забароне фінансавання замежных праабортных арганізацый з федэральных сродкаў. Закон быў уведзены яшчэ ў 1984 годзе Рональдам Рэйганам і перыядычна адмяняўся, калі да ўлады прыходзілі дэмакраты. Апошнім разам закон быў адменены ў 2009 годзе Баракам Абамам.
Сінагога ў лонданскім раёне Стрытхэм збірае сродкі на пераабсталяванне часткі сваіх памяшканняў пад кватэры для бежанцаў з Сірыі. Абшчына мае намер размясціць 20 сем’яў.
Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года. Пра гэта абвясціў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета 20 студзеня падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі.
Спецыяльная электронная сістэма схавае ад вачэй мусульман фрэскі візантыйскага часу ў старадаўняй хрысціянскай святыні, дзе зараз знаходзіцца турэцкая мячэць.
Scandal of Grace — гэта спеў-малітва, у якой сцвярджаецца, што любоў Бога неспасцігальная, што немагчыма асягнуць яе моц, бо яна ў стане змяніць чалавека, перамяніць яго сэрца і падняць з граху. Любоў Бога настолькі здзіўляе і захапляе, што хочацца Яго пазнаваць і прыпадабняцца Яму.