У Панаме з 5 снежня знаходзяцца ватыканскія арганізатары Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтай цэнтральна-амерыканскай краіне ў 2019 г.
Паводле даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Іспанія займае першае месца ў ЕС па сярэдняй працягласці жыцця, якая дасягае зараз у краіне 83,3 года.
Нацыянальны сход Францыі адобрыў у першым чытанні законапраект, згодна з якім да ўжо існуючай забароны «чыніць перашкоды перарыванню цяжарнасці» дададзена «лічбавая перашкода».
Паштоўкі выдала брытанскае аддзяленне сусветнай гуманітарнай арганізацыі Doctors of the World, паведамляе Religionnews. Аўтар малюнкаў — мастак рэкламнага агенцтва McCann London — наклаў традыцыйныя біблейскія персанажы на рэальныя фотаздымкі, знятыя рэпарцёрамі на палях бітваў.
Святару з Сірыі ўдалося сабраць грошы для выкупу больш чым 200 асірыйскіх хрысціян, якія былі ўзятыя ў палон баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў лютым 2015 года.
Mannequin Challenge — чарговы флэшмоб, які набірае сваю папулярнасць у сеціве. Прынцып акцыі заснаваны на здымцы на відэа людзей, якія «застылі» і не рухаюцца.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і каталіцкі арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа абмеркавалі праблему выцяснення традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе. Сустрэча прайшла 5 снежня ў будынку каталіцкага епіскапату ў Парыжы.
Суд абавязаў адміністрацыю французскага горада Публье прыняць скульптуру Дзевы Марыі з гарадской плошчы, бо яна парушае агульнанацыянальную забарону на дэманстрацыю рэлігійных сімвалаў у грамадскіх месцах.
Аднойчы імам прыйшоў у госці да каталіцкага святара. Пасля развітання кожны з іх вырашыў зрабіць падарунак свайму сябру. Якім жа было здзіўленне кожнага святара, калі ў падарунак яны атрымалі...
Мітрапаліт Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч наведаў напрыканцы лістапада Латвійскі цэнтр трансплантацыі Клінічнага ўніверсітэцкага шпіталя імя Паўла Страдыня.
Каля дзвюх тысяч святых Мікалаяў на матацыклах, скутарах і квадрацыклах праехала ў нядзелю 4 снежня праз Труймяста (Польшча). Вялікі парад Мікалаяў на матацыклах праходзіць ужо 14 год запар.
700 сем’яў іракскіх бежанцаў атрымаюць грашовую дапамогу на аплату арэнды жылля ў Іарданіі ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі.
Італьянскі журналіст штотыднёвіка La Stampa сустрэўся, верагодна, з найстарэйшым жыхаром свету — Эммай Марана, якая прызналася, што ў сваім жыцці хацела б яшчэ сустрэцца з Папам Рымскім.
Вытворца смартфонаў заахвочвае да таго, каб у святы адкласці ў бок мабільныя тэлефоны і прысвяціць гэты час самаму дарагому, што ёсць у чалавека — сваёй сям’і.
Албанскі мастак Самір Страці вырабіў партрэт святой Маці Тэрэзы з металічных скобаў для стэплера. Ідэя незвычайнай мазаікі паўстала, калі мастак усвядоміў, што палітыкі не ў стане вырашыць праблемы сірыйскіх бежанцаў.