Упершыню ў Італіі месцам правядзення Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў стала Лампедуза. Гэтая невялікая выспа, якая знаходзіцца паміж Сіцыліяй і Афрыкай, стала сімвалам трагедыі мільёнаў бежанцаў, якія імкнуцца трапіць на выспу, каб вырвацца са свайго кантынента ў Еўропу.
У Рыме адкрыўся Міжнародны кангрэс Дамініканскага ордэна з нагоды 800-годдзя яго заснавання. У працы форуму, які завершыцца 21 студзеня, прымаюць удзел каля 600 дэлегатаў, у асноўным, свецкіх, разам з сотняй дамініканскіх братоў і сясцёр.
Суд нямецкага Заарбрукена аштрафаваў мастака Аляксандра Карле на 700 еўра за перформанс у мясцовай каталіцкай базыліцы святога Яна. Мастак зрабіў 27 адцісканняў на алтары пры ўключанай камеры.
Садружнасць студэнтаў-хрысціян Украіны (ССХ-Украіна) выпусціла ўкраінамоўны пераклад «студэнцкага Евангелля» ад Лукі «Адкрый. Глядзі сам». Згаданы друкаваны праект запазычаны ў ССХ Вялікабрытаніі.
13 лютага завершыцца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу с. Люцыі Дос Сантас, якая разам са сваімі стрыечнымі братам і сястрою была сведкай аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
Сусветны апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці распачаўся ў сталіцы Філіпін — Маніле. Форум праходзіць з 16 па 20 студзеня пад кіраўніцтвам спецыяльнага пасланніка папы Францішка — арцыбіскупа Ліёна кардынала Філіпа Барбарэна.
Армія ЗША ў імкненні забяспечыць магчымасць ваеннай службы ўсім рэлігійным меншасцям у краіне без выключэння апублікавана новыя стандарты ўстаўнога знешняга выгляду.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Open Doors, якая спецыялізуецца на абароне правоў вернікаў, апублікавала штогадовую справаздачу пра стан рэлігійнай свабоды ў розных краінах свету — World Watch List. Лідарам 16-ты год запар прызнаюць КНДР.
10 студзеня свой дзень нараджэння адначыла найстарэйшая манахіня ў свеце — 110-гадовая с. Мары-Бернадэт з манаскага ордэна св. Дамініка.
Спецыялісты папярэджваюць, што выкарыстанне відавочных слоў і словазлучэнняў хрысціянскага зместу зніжаюць узровень бяспекі акаўнтаў у інтэрнэце.
У сеціве з’явіліся рэдкія відэафрагменты са святым айцом Піо. Здымкі паказваюць яго штодзённыя справы, жарты, а таксама момант цэлебрацыі святой Імшы.
Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць, як і планавалася, у 2019 годзе. Аднак не ў летні перыяд, а ў першых месяцах года — паміж студзенем і сакавіком.
У адным са свіраноў, які прылягае да касцёла св. Марыі Кап Д’Аран, зусім выпадкова была выяўлена важнейшая знаходка ў сферы мастацтва.
«Не ведаю, як доўга трэба будзе гэтага чакаць, аднак, думаю, што перспектыва падарожжа Папы ў Маскву ўжо не з’яўляецца праблематычнай, хоць невядома, калі яно абудзецца», — на гэта звярнуў увагу арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы.
Епіскапат Партугаліі заклікаў прэм’ер-міністра краіны Антоніу Кошта адхіліць намер увядзення ў праграмы школьнага навучання тэмы абортаў. Як раней было аб’яўлена ўрадам, у 2017–2018 школьным годзе плануецца ўключыць у заняткі па сексуальным выхаванні тэму перарывання цяжарнасці.