Такім чынам удзельнікі акцыі хочуць прыцягнуць увагу да вайны ў Сірыі, якая доўжыцца там апошнія пяць гадоў. У сваё падарожжа актывісты вырушылі з ваколіц былога аэрапорта Тэмпельхоф у Берліне, які да нядаўняга часу выкарыстоўвася як свабодная пляцоўка ў горадзе і быў абаронены ад забудовы.
Католікі з горада Гао (Малі) упершыню за чатыры гады святкавалі Божае Нараджэнне ў сваім касцёле. Мясцовая парафія паволі адраджаецца пасля таго, як у 2012 годзе джыхадысты ўвялі закон шарыяту і спалілі святыню. Некалькі соцень вернікаў мусілі тады ратавацца ўцёкамі.
Божае Нараджэнне — святы час, які яднае людзей ва ўсім свеце. Кранальны ролік 1950 года паказвае святочныя звычаі ў 10 краінах свету.
«У гэтае свята Божага Нараджэння Сірыя моцна нагадвае стаенку... Езус не застаецца сам-насам у сваёй бядзе», — піша мараніцкі арцыбіскуп сталіцы Сірыі Самір Насар у пастырскім пасланні на Божае Нараджэнне.
Першы транш дапамогі ахвярам гуманітарнага крызісу ва Украіне будзе размеркаваны ад імя папы Францішка на Божае Нараджэнне. Аб гэтым паведаміла Папская рада «Cor Unum».
У перыяд Божага Нараджэння ў веруючых еўрапейцах назіраецца большая задаволенасць жыццём і «эмацыйны дабрабыт», чым у іншы час года. У той жа час гэты перыяд прыносіць ім менш стрэсу ў параўнанні з няверуючымі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з папам Францішкам абмеркаваў пытанні «абароны хрысціян у зоне канфліктаў», а таксама падкрэсліў «значэнне канструктыўнага міжрэлігійнага дыялогу для абароны этычных прынцыпаў» у міжнародных адносінах.
«Штодзённасць, сатканая з беднасці, вайны, з тысячы братоў, якія засталіся без дома і не маюць нічога, з карупцыі і разнастайных падзелаў», прымушае страціць веру ў будучыню і шукаць бяспеку і стабільнасць. З такімі словамі кардынал Леанарда Сандры звярнуўся да вернікаў Мукачава.
Чатыры праваслаўныя манахі з Аляксандра-Свірскага манастыра Ленінградскай вобласці Расіі спяваюць гімн на старажытнай мове Бібліі.
Амаль 400 чалавек прыняло ўдзел у святой Імшы ў берлінскай катэдры св. Хэдвіка ў памяць пра загінулых і пацярпелых на адвэнтавым кірмашы, дзе вечарам 19 снежня адбыўся наезд грузавіка на людзей.
«Узброеныя канфлікты, якія трываюць зараз на Блізкім Усходзе, могуць быць вырашаныя толькі тады, калі дойдзе да зменаў у ісламе», — лічыць арцыбіскуп Вены кардынал Крыштаф Шонбарн.
У Егіпце павялічваецца рэлігійны фанатызм, а хрысціяне з кожным днём адчуваюць сябе ўсё ў большай небяспецы. На гэта ўказаў біскуп Кірыл Уільям Самаан пасля выбуху ў хрысціянскім храме ў Каіры, які адбыўся на мінулым тыдні.
Ігнацыянскія рэкалекцыі, у якіх узяў удзел амерыканскі акцёр Эндру Гарфілд у межах падрыхтоўкі да здымак фільма «Цішыня», напоўнілі яго «вялікім прагненнем пашыраць вучэнне Хрыста», якое акцёр «пачаў любіць па-сапраўднаму».
На фотаздымку, зробленым у садах Сарсуэла, адлюстравана ўся каралеўская сям’я: кароль Феліпэ VI, які трымае за руку старэйшую дачку, прынцэсу Астурыйскую Леанор, каралева Летысія абдымае за талію інфанту Сафію.
Ліст Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, які Папа Францішак перадаў яму праз Апостальскага Нунцыя ў Дамаску кардынала Марыё Дзенары, стаў «гістарычным жэстам» і «знакам надзеі для ўсіх». Пра гэта заявіў Апостальскі вікарый Алепа для католікаў лацінскага абраду біскуп-францысканец Джордж Абу Хазен.