Больш за сто кіраўнікоў каталіцкіх навучальных устаноў пацвердзілі сваю падтрымку студэнтаў без дакументаў у святле пытанняў пра будучую іміграцыйную палітыку ЗША.
Яўрэі з’яўляюцца самымі адукаванымі ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых рэлігій, таму што больш за ўсіх прысвячаюць часу на адукацыю — у сярэднім 13,4 гадоў у мужчын і жанчын. Гэта больш за два разы перавышае аналагічныя паказальнікі ў мусульман і індуістаў.
Крысціян Куэвас у паўфінале амерыканскай версіі праекта «Голас» у эфіры NBC выканаў песню «Я жыву, каб пакланяцца Табе» хрысціянскага гурта «Ізраэль і новае пакаленне».
З дапамогай аналізу ДНК вучоным удалося высветліць прыналежнасць парэштак многіх загінулых у выніку налёту на Перл-Харбар, якія да апошняга часу былі не ідэнтыфікаваны.
Заканадаўчыя органы штата Агаё (ЗША) прынялі законапраект пра забарону абортаў пасля моманту, калі становіцца зразумела, што ў зачатага дзіцяці пачало біцца сэрца.
Афіцыйных даных пра колькасць мусульманскіх бежанцаў, якія прынялі хрост, няма, але гэтая тэндэнцыя ўзнікла ў 2013 годзе, калі нямецкая Евангельская Царква выпусціла брашуру, прысвечаную хросту бежанцаў.
Урад РФ уключыў перарыванне цяжарнасці ў шэраг паслуг, для правядзення якіх неабходна атрыманне дадатковай медыцынскай ліцэнзіі. Дадзеная пастанова выводзіць аборты з агульнай ліцэнзіі на медыцынскую дапамогу. У моц пастанова ўступіць у снежні 2017 года.
Брытанская дзяржаўная тэлерадыёкампанія назвала памылковай сваю перадачу, у якой сцвярджалася, што Каталіцкі Касцёл не аказваў супраціву нацысцкаму тэрору.
Швейцарскі каталіцкі біскуп Вітус Хуондэр прадпісаў святарам не ўдзяляць перадсмяротныя сакрамэнты пацыентам, якія далі згоду на эўтаназію.
25 чалавек загінула ў выніку выбуху ў хрысціянскім храме ў Каіры (даныя на раніцу 12 снежня). Сярод загінулых і параненых ёсць жанчыны і дзеці.
Італьянскі святар Якуб Альберыёнэ SSP быў заснавальнікам Таварыства св. Паўла, манахам. З 2003 года — благаслаўлёны Каталіцкага Касцёла.
Некалькі манахінь з Супольнасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса падчас паездкі на аўтамабілі запісалі сваю версію перадачы «Караоке аўто», дзе вядучы «выпадкова сустракае» на вуліцах ЗША зорак эстрады і падвозіць іх, спяваючы разам з імі песні.
Ужо шмат гадоў супольнасць братоў з Тэзэ прымае бежанцаў, аднак у мінулым годзе ўпершыню да іх трапіла першая група мусульман. Гэта даўнія жыхары лагера для бежанцаў у Кале (паўночная Францыя), ліквідаванага французскім урадам.
Папа Францішак прызначыў 8 снежня новага Мітрапаліта Кракаўскай архідыяцэзіі. Ім стаў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі, які да гэтага часу ўзначальваў архідыяцэзію Лодзі.