Свой першы прафесійны кантракт ён падпісаў у 14 гадоў яшчэ школьнікам. Філіп Малрайн, які ў 1990-я гады гуляў у адной камандзе разам з Дэвідам Бэкхемам, днямі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў ордэне дамініканцаў.
«Такім чынам мы выказваем удзячнасць Богу», — распавёў адзін з футбалістаў, хрысціянін, які разам са сваімі калегамі (мусульманінам і індусам) незвычайным чынам дзякуе за забіты гол. Вось так яднае футбол!
«Сексуальная адукацыя» ў духу, які супярэчыць хрысціянскім прынцыпам, хутчэй павялічвае колькасць падлеткавых цяжарнасцяў, чым скарачае іх. Пра гэта сведчыць нядаўна апублікаванае даследаванне.
Мы прывыклі, што гімн Panis Angelicus выконваецца касцёльнымі харамі. А як гучыць эўхарыстычная песня ў выкананні двух сусветных зорак — італьянскага опернага саліста Лучана Павароці і аўтара сусветнага хіта Desert Rose Стынга?
Аўтарам тэксту і музыкі абранага гімну стаў Абдыэль Хімэнэс з Панамы. Яго версія была абрана сярод 56 варыянтаў. Назва афіцыйнага гімну — «Няхай мне станецца паводле Твайго слова».
Нямецкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (Alternative für Deutschland — далей AfD) выступіла з прапановай праверыць юрыдычна прыняты 30 чэрвеня ў Бундэстагу законапраект «Шлюб для ўсіх».
Біскуп Мараніцкага Каталіцкага Касцёла Антуан Шбейр распавёў у Кракаве пра патрэбы хрысціян на Блізкім Усходзе.
У пачатку чэрвеня парламент канадскай правінцыі Антарыё прыняў закон, паводле якога ў бацькоў, якія з'яўляюцца хрысціянамі і крытыкуюць нетрадыцыйныя сужэнствы і гендэрную ідэалогію, будуць забіраць дзяцей.
Брытанскі акцёр Марцін Фрымэн, вядомы сваімі ролямі ў фільме «Хобіт» і серыяле «Шэрлак», стане прадзюсерам тэлеверсіі паэмы Джона Мілтана «Страчаны рай».
21 чэрвеня ў Львове Мітрапаліт Мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў біскупскае пасвячэнне а. Эдуарду Каву OFMConv, якога папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архідыяцэзіі.
У гэтыя дні дзесяць мігрантаў з Афрыкі праходзяць курс будаўнічых работ, пасля чаго яны далучацца да рамонтных прац у манастыры Сан Джавані дэльі Арыміці (св. Яна, пустэльніка) у Палерма. Бежанцы прыбылі ў Італію на лодках па водах Міжземнага мора ў 2014 і 2015 гг., атрымалі статуc бежанцаў і былі ўключаны ў спецыяльную ўрадавую праграму.
37 семінарыстаў атрымалі дыяканскае пасвячэнне на інданезійскім востраве Флорэс. Гэтае месца, па словах мясцовага місіянера а. Луіджы Гальвані, «па-ранейшаму з’яўляецца ўрадлівай зямлёй для манаскіх і святарскіх пакліканняў».
Адна з буйнейшых мячэцяў у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, горадзе Абу-Дабі, па рашэнні ўладаў краіны перайменавана ў гонар Божай Маці.
Да пошуку новых тэхнічных і сацыяльных сродкаў, якія дапамогуць у паўсюднай місіі абвяшчэння Евангелля, заахвочвае папа Францішак працаўнікоў каталіцкіх СМІ. Пра гэта піша Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін у пасланні на міжнародны кангрэс каталіцкіх мас-медыя SIGNIS, які распачаўся 19 чэрвеня.
Малыя дзеці ў розных частках свету не маюць магчымасці гуляць і вучыцца разам са сваімі татамі. На гэта звяртае ўвагу Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) з нагоды Дня бацькі, які адзначаецца ў 80 краінах свету.