Каталіцкі Касцёл і Усходняя Праваслаўная Царква Вялікабрытаніі імкнуцца да адзінства |
31.01.2012 12:05 |
Мэтаю «Агульных заяваў», як паведамляе ўкраінскі партал Credo, з’яўляецца пашырэнне экуменічнага супрацоўніцтва і інфармаванне людзей аб падабенствах паміж канфесіямі. «Гэта вельмі добра, што з нашых кафедраў мы прапаведуем любоў, але калі нашы Цэрквы не працуюць разам, то ў вачах вернікаў гэта выглядае дастаткова крывадушна», — падкрэслівае біскуп Ангелас. Пры гэтым іерарх Копцкай Царквы ў Вялікабрытаніі ўказвае на тое, што рысы спаборніцтва ў міжканфесійных адносінах з’яўляюцца перашкодай у абвяшчэнні любові і прабачэння. |