У Свіслачы прайшла міжканфесійная сустрэча на тэму выхавання дзяцей і моладзі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.04.2013 16:42 |
На міжканфесійную сустрэчу былі запрошаны пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы кс. Ян Занеўскі і настаяцель прыходу храма, які будуецца ў гонар св. Іаана Кармянскага ў Квасоўцы, іерэй Андрэй Русак. Удзельнікам сустрэчы было прапанавана паразважаць над тэмай «З клопатам пра душу дзіцяці і дарослага». Важнай часткай мерапрыемства стала дыскусія, падчас якой святары адказвалі на пытанні вернікаў. Хто і як павінен клапаціцца пра душу дзіцяці і дарослага? Падобная сустрэча стала ўжо другой па ліку. Паводле слоў яе арганізатара, загадчыцы Дома культуры ў Свіслачы Марыны Беляніца, падобныя мерапрыемствы «садзейнічаюць ўмацаванню міру і міжканфесійнага паразумення ў грамадстве». Павел Леванец |