Арцыбіскуп Нікалс: свет бізнесу патрабуе маральных прынцыпаў |
20.09.2012 12:49 |
Банкіры і бізнесмены па-рознаму паводзяць сябе дома і на працы. У справах бізнесу іх часам не абавязваюць ніякія нормы, — адзначыў прымас Англіі і Уэльса арцыбіскуп Вінсэнт Нікалс. Як дадаў іерарх, самі ж бізнесмены ўсведамляюць, што такое раздваенне не прыносіць карысці ні ім, ні фірме. Як паведамляе КАТОЛИЦЬКИЙ ОГЛЯДАЧ, падчас сустрэчы бізнес-эліты лонданскага «City» і кіраўнічых кадраў «FTSE 100» арцыбіскуп Нікалс падкрэсліў, што не існуе гатовых рэцэптаў для пераадолення такога крызісу. Аднак, па словах іерарха, не выклікае сумнення тое, што бізнесмены павінны вярнуцца да асноўных маральных нормаў у сваёй працы. «Будзьце такімі, як алімпійцы, якія звычайна хочуць выйграць, аднак пры гэтым захоўваюць мараль», — параіў арцыбіскуп. Каментуючы для Ватыканскага радыё сваю сустрэчу з брытанскімі фінансістамі, іерарх адзначыў, што ў саміх бізнесменах ужо выспявае ўсведамленне небаходнасці рэформ, у тым ліку і этычнага характару. (AG) |