Слова біскупа Дзям’янкі на заканчэнне набажэнства ў першую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка |
21 ліпеня 2012 г., пінская катэдра Дзякуем Богу за магчымасць супольнай малітвы ў першую гадавіну смерці святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Выказваю падзяку прысутным: Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу за прыбыццё, ўдзел, Божае слова, біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу, нашаму суседу з Украіны біскупу Луцкаму Маркіяну Трафімяку, дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу, архімандрыту Сяргею Гаеку. З намі маліўся і пасол Чэхіі — дзякуем яму. Дзякую дзяржаўным уладам за прысутнасць, уладам горада за тое, што выказалі гатоўнасць дапамагчы і ўтрымаць парадак на прыкасцёльнай тэрыторыі. Дзякую вам, дарагія святары з розных дыяцэзій і з нашай Пінскай дыяцэзіі. Некаторыя прыбылі з дэлегацыямі з парафій. Дзякую кансэкраваным асобам, якія з намі маліліся. Дзякую сёстрам, якія ў курыі і ў сакрыстыі дапамагалі нам. Дзякую ксяндзу пробашчу за падрыхтоўку ў катэдры і ксяндзу Андрэю, які выконвае абавязкі адміністратара катэдральнай парафіі за своечасовую і канкрэтную дапамогу. Дзякую рэктару духоўнай семінарыі і ўсім, хто з ім працаваў, за ваш удзел у тым, каб прыбыўшыя маглі памаліцца тут. Выказваю падзяку дыякану і семінарыстам за служэнне. Дзякую пану Віктару Вільку, які доўгія гады дапамагае пінскаму Касцёлу ў рэстаўрацыі сакральных і адміністрацыйных будынкаў і прысутнічае на гэтым набажэнстве. Не змагла быць тут, але моліцца за супакой душы кардынала пані Барбара Шыманская, якая найдаўжэй з усіх тут прысутных, дзесяцігоддзямі дапамагала кардыналу Свёнтку. Дзякую медыкам, якія клапаціліся аб кардыналу і сёння таксама з намі моляцца. Дзякую працаўнікам сродкаў масавай камунікацыі, якія асвятляюць нашу малітоўную сустрэчу. Шчыра дзякую касцёльнаму хору за спевы, падзяку складаю на рукі арганісткі. Дзякую вам, парафіяне Пінска і навакольных мясцовасцей, якія прыбылі на малітву. Ваша прысутнасць сведчыць аб пашане, што мелі да кардынала, які многія дзесяцігоддзі быў для вас таксама і пробашчам. Гэта выраз удзячнасці за яго служэнне вам. Многія ў гэты час сярэдзіны лета не змаглі прысутнічаць тут, але малітоўна злучыліся з намі, а некаторыя даслалі лісты з запэўненнем у малітве. Дзякуем ім за малітоўную сувязь з намі. Заканчваецца жалобнае набажэнства, якое сабрала нас у гэтым месцы з нагоды першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Ён наведваў розныя парафіі Беларусі як кардынал, Мітрапаліт, арцыпастыр. А сёння мы прыйшлі, каб памаліцца за яго тут, дзе ён пажадаў спачыць. Гэты катэдральны касцёл, горад, дыяцэзія былі яму вельмі дарагія. Дзе б ён ні служыў, пасля скончанай працы заўсёды вяртаўся сюды — у Пінск, у сваю катэдру. |
Адноўлена 23.07.2012 16:16 |