Відэапасланне Святога Айца было скіравана ў сувязі з двухдзённым візітам у гэтую краіну арцыбіскупа Ліёна кардынала Філіпа Барбарэна і групы французскіх валанцёраў.
6 снежня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шэсць навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 6 снежня 2014 г.
5 снежня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 58-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.