Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа на пачатак Года кансэкраванага жыцця: «Выходзьце з вашага гнязда ў напрамку сучаснага чалавека»
01.12.2014 12:37

30 лістапада ў Каталіцкім Касцёле пачаўся Год кансэкраванага жыцця. У ватыканскай базыліцы св. Пятра прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Браз дэ Авіс, а перад гэтым — малітоўнае чуванне ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ, падчас якога Папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў з відэапасланнем.

 
Папа Францішак распавёў аб падрыхтоўцы да сустрэчы з Патрыярхам Кірылам
01.12.2014 12:24

Папа Францішак мае намер правесці сустрэчу з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Пра гэта Пантыфік распавёў у размове з карэспандэнтам ТАСС на борце самалёта на шляху са Стамбула ў Рым.

 
У Паставах прайшоў дыяцэзіяльны турнір па міні-футболе сярод міністрантаў
01.12.2014 12:07

29 лістапада ў Паставах (Віцебская дыяцэзія) прайшоў дыяцэзіяльны турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У турніры прынялі ўдзел дружыны міністрантаў з Мёраў, Глыбокага, Варапаева і Паставаў.

 
1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
01.12.2014 09:35
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. На 1 лістапада 2014 года ў Беларусі зарэгістравана 17 102 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, а паказчык захворвальнасці ўзрастае і па апошніх дадзеных складае 14,6 на 100 тысяч насельніцтва (за аналагічны перыяд 2013 г. — 13, 03).
 
1 снежня — І тыдзень Адвэнту
01.12.2014 03:00
1 чыт. Іс 2, 1-5; Пс 122 (121), 1-2. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Мц 8, 5-11.
 
Мц 8, 5-11
01.12.2014 03:00

«Многія прыйдуць з усходу і захаду ў Валадарства Нябеснае»

 
Слова Жыцця на снежань 2014
30.11.2014 18:47

Прэзентацыя >>> 

“Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае” (Лк 3, 11)

Падчас Адвэнту, які рыхтуе нас да свята Божага Нараджэння, мы звяртаемся да постаці святога Яна Хрысціцеля. Ён быў пасланы Богам, каб падрыхтаваць шляхi для прыйсця Месіі. Ад тых, хто пайшоў за ім, ён запатрабаваў глыбокай перамены жыцця: “Прынясіце ж годны плён пакаяння” (Лк 3, 8). А тым, хто спытаўся: “Што мы павінны рабіць?” (Лк 3, 10), адказаў:

Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае,
і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае


Чаму я павінен аддаць камусьці тое, што маё? Зрэшты таму, што гэтак жа, як i мяне, яго стварыў Бог, i гэта мой брат, мая сястра, і таму - частка мяне. Гандзі казаў: “Я не магу пакрыўдзiць цябе, не пакрыўдзіўшы сябе самога” (гл. Wilhelm Mühs, Parole del cuore, Milano 1996, s. 82). Мы былі створаны як дар для iншых, як вобраз і падабенства Бога, які ёсць любоўю. Мы маем у сваёй крыві закон Божай любові. Езус, прыйшоўшы да нас, выразна паказаў і даў нам новую запаведзь: “Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго” (Ян 13, 34) . Гэта “закон Неба”, гэта жыццё Святой Тройцы, перанесенае сюды, на зямлю, гэта самае сэрца Евангелля. Як на Небе Айцец, Сын і Дух Святы жывуць у поўнай еднасці, будучы адным (Ян 17, 11), так і мы на зямлі ёсць сапраўднымi настолькі ж, наколькi жывём узаемнаю любоўю. Як Сын кажа Айцу: “Усё Маё - гэта Тваё, і Тваё - гэта Маё” (Ян 17, 10), гэтак жа i паміж намі любоў рэалізуецца ў поўнi там, дзе мы дзелiмся не толькі духоўнымi дабротамi, але i матэрыяльнымi.

Патрэбы аднаго з нашых блiжнiх ёсць патрэбамi ўсіх. Нехта беспрацоўны? Я таксама. У кагосьцi захварэла маці? Дапамагаю, як бы гэта была мая маці. Нехта галодны? Гэта так, як быццам галодны я сам, і я буду клапаціцца пра ежу для яго, як для сябе.

Вось досвед першых хрысціянаў у Ерузалеме: “Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам і душою, і ніхто не называў уласным нічога з маёмасці сваёй, якая належала яму, але ўсё ў іх было супольнае” (Дз 4, 32). Супольнасць дабротаў, хоць яна i не была абавязковай, была моцна ўкаранёная сярод іх. Як тлумачыў святы Апостал Павел, “не пра тое гаворка, каб вы рабілі палёгку іншым, а сябе пакідалі ва ўціску, але каб была роўнасць” (2Кар 8, 13).

Святы Васіль Кесарыйскі кажа: “Галоднаму прызначаны хлеб, якi ты адклаў на запас; голаму - паліто, якое ты хаваеш у сваім куфры, патрабуючым - грошы, якiя схаваў” (Aforismi e citazioni cristiane, Piemme, 1994, с. 44).

А святы Аўгустын: “Тое, што ёсць лiшкам багатых, належыць бедным”, “Апроч таго, бедныя могуць дапамагаць адзін аднаму: адзiн можа пазычыць свае ногі кульгаваму, іншы свае вочы - сляпому, а яшчэ нехта можа наведаць хворых” (там жа, с. 45.)

Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае,
і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае


Нават сёння мы можам жыць, як першыя хрысціяне. Евангелле - гэта не ўтопія. Доказам гэтага з’яўляюцца новыя рэлiгiйныя рухі, якія Дух Святы ўтварыў у Касцёле, каб адрадзіць, абнавіць евангельскi радыкалізм першых хрысціян і каб адказаць на галоўныя выклікi сучаснага грамадства, у якім існуе так шмат несправядлівасці і беднасці.

Я памятаю пачатак Руху факаляраў, калі новая харызма ўзбуджала ў нашых сэрцах асаблівую любоў да бедных. Калі мы сустракалі іх на сваiм шляху, мы запiсвалi іх адрасы ў сшытак, каб потым прыйсці да іх з дапамогай; мы былі Езусам: “тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40). Мы наведвалі іх у трушчобах, запрашалi на вячэру ў нашыя дамы. Для іх былі: самыя прыгожыя абрусы, найлепшыя сталовыя прыборы, лепшыя стравы. Каля нашага стала, у першым факаляры, сядзелi так: факалярына, бедны, факалярына, бедны...

У пэўны момант нам здалося, што Бог папрасіў менавiта нас, каб сталiся беднымi, каб служылi бедным, усiм. Тады на сярэдзіне пакоя ў першым факаляры кожная з нас паклала тое, што, як яна лiчыла, было ў яе ў лішку: паліто, пальчаткі, шапку, нават шубу... А сёння, каб дапамагаць бедным, у нас ёсць нават прадпрыемствы, якія даюць ім працу, дзеляцца прыбыткам.

Аднак ёсць яшчэ шмат чаго, што можна зрабіць для бедных.

Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае,
і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае


У нас ёсць шмат багацця, каб некаму падарыць, нават калі вы гэтага не бачыце. Мы павінны абвастрыць нашу адчувальнасць, даведацца, каб дапамагаць канкрэтна, каб знайсці спосаб, як жыць братэрствам. Мы маем у сэрцы пачуцці, каб iх ахвяраваць, дабрыню, каб яе праяўляць, радасць, каб ёю падзяліцца. Мы можам ахвяраваць час, малітву, можам падараваць унутранае багацце, у пісьмовай або вуснай форме; але таксама ў нас ёсць розныя рэчы для падарункаў: сумкі, ручкі, кнігі, грошы, дамы, аўтамабілi, каб некага перавезцi... А, магчыма, мы збіраем шмат рэчаў, думаючы, што калі-небудзь будзем мець у iх патрэбу, а між тым побач з намі ёсць хтосьці, хто якраз мае ў iх тэрміновую патрэбу.

Як кожная раслiна бярэ з глебы толькі неабходную колькасць вады, так i мы стараемся мець толькі тое, што сапраўды неабходна. Лепей часам убачыць, што нечага нам не хапае; лепей быць крыху бяднейшым, чым занадта багатым.

“Калі б мы ўсе задаволiлiся тым, што неабходна, - казаў святы Базыль, - і аддалi лішак бедным, то не было б ані багатых, ані бедных”.

Давайце паспрабуем, давайце пачнём так жыць. Напэўна, Езус дасць нам стакротна болей, і мы зможам аддаваць iзноў. I тады Ён скажа нам, што ўсё, што мы аддалі іншым, мы аддалі Яму.

К’яра Любiч
Апублiкавана ў Nowe Miasto 2003, nr 6.

 
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей падпісалі супольную экуменічную дэкларацыю
30.11.2014 16:31

Папа Францішак і Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей намераны «працягваць крочыць разам, каб з любоўю і даверам пераадолець перашкоды», існуючыя паміж Цэрквамі. Пра гэта гаворыцца ў супольнай экуменічнай дэкларацыі, падпісанай імі ў сядзібе Канстанцінопальскага Патрыярхату 30 лістапада.

 
У межах візіту ў Турцыю Папа прысутнічаў на праваслаўнай Боскай літургіі
30.11.2014 16:20

30 лістапада ў межах свайго візіту ў Турцыю Папа Францішак прысутнічаў на Боскай літургіі ў царкве св. Георгія на тэрыторыі рэзідэнцыі Канстанцінопальскага Патрыярхату. Пантыфік звярнуўся да прысутных з прамовай.

 
У Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
30.11.2014 09:00

Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае. Разгледзім найбольш цікавыя з іх больш падрабязна.

 
<< Першая < Папярэдняя 1011 1012 1013 1014 1015 1016 1017 1018 1019 1020 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1020 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.