Некаторыя крыніцы інфармацыі сведчаць, што ў Рымскай імперыі існаваў звычай, згодна з якім, калі легіянер ішоў на вайну, яго жонка насіла фіялетавую вопратку. Гэты быў зразумелы іншым знак чакання вяртання жаўнера.
«Чувайце, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому»
1 чыт. Іс 63, 16b-17. 19b; 64, 2b-7; Пс 80 (79), 2ac і 3b. 15-16. 18-19.2 чыт. 1 Кар 1, 3-9.Ев. Мк 13, 33-37.
З пакорай дазволіць Святому Духу кіраваць сабой, каб усё больш пераўзыходзіць непаразуменні, падзелы і супярэчнасці і быць пераканаўчымі знакамі адзінства і міру, заклікаў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі ў катэдральным касцёле Стамбула, якую цэлебраваў 29 лістапада ў межах свайго апостальскага падарожжа ў Турцыю.
Андрэй і Пётр былі братамі па крыві, але сустрэча з Хрыстом перамяніла іх у братоў у веры і любові, братоў у надзеі Уваскрослага Пана. Гэтая супольная надзея не расчаруе, таму што грунтуецца не на бедных чалавечых сілах, але на вернасці Бога. З такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея падчас экуменічнай малітвы ў патрыяхальнай царкве св. Георгія ў Фанары 29 лістапада.
29 лістапада ў рамках свайго апостальскага падарожжа ў Турцыю Папа Францішак прыбыў у Стамбул. Пасля дня, праведзенага ў Анкары і прысвечанага галоўным чынам сустрэчам з палітычнымі элітамі і мусульманскімі лідарамі, Святы Айцец застанецца ў другім па значнасці горадзе краіны да канца свайго візіту.
Пра неабходнасць супольнай дзейнасці мусульман і хрысціян на карысць развіцця і міру казаў Папа Францішак падчас візіту ва ўпраўленне па рэлігійных справах Турэцкай Рэспублікі (Дыянет) – самы высокі дзяржаўны орган суніцкай мусульманскай большасці, які займаецца каардынаваннем дзейнасці рэлігійных арганізацый у краіне.
28 лістапада, у апошні дзень свайго прабывання ў Бірмінгеме ў межах візіту ў Вялікабрытанію, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў па запрашэнні пачатковую каталіцкую школу.
29 лістапада 1961 года ў Гродне быў узарваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомы як фара Вітаўта. Як сцвярджаюць гісторыкі, святыня была адным з самых вялікіх каталіцкіх касцёлаў у ВКЛ.