Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
1 чыт. Эзх 34, 11-12. 15-17; Пс 23 (22), 1-2a. 2b-3. 5. 6.2 чыт. 1 Кар 15, 20-26. 28.Ев. Мц 25, 31-46.
У Мінску завяршыўся семінар «Праблема бясплоднасці і шляхі яе вырашэння», які праходзіў у касцёле свв. Сымона і Алены 22 лістапада. Папярэднічала семінару святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Бясплоднасць — гэта сімптом, калі пара не можа зацяжарыць на працягу года. Бясплоднасць — не хвароба», — адзначыла ў размове з карэспандэнтам Catholic.by урач-гінеколаг Таццяна Ермаловіч, адна з выступоўцаў семінару па праблемах бясплоднасці, які прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле 22 лістапада.
«Выкарыстоўваючы метад ЭКА, мы ламаем біялагічны бар’ер і змяняем генетыку, бо цалкам магчыма, што ў прыродным асяродку яйцаклетка ніколі б не злучылася з такім сперматазоідам», — адзначыў падчас семінара па праблемах плоднасці урач-гінеколаг з Польшчы Тадэвуш Васілеўскі.
Мінск, касцёл свв. Сымона і Алены, 22 лістапада 2014 г.
«У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе часопіса «Ave Maria». Гэты юбілей схіляе нас да таго, каб скласці Богу падзяку за ўсё дабро, якое праз мудрае каталіцкае слова штомесяц уваходзіць як жаданы госць у нашыя дамы і ў нашае жыццё», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.