28 лістапада, у першы дзень свайго апостальскага візіту ў Турцыю, Папа Францішак пасля наведвання маўзалея Мустафы Кемаля Атацюрка сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы з кіраўніком дзяржавы Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
«Абудзіце свет!» — з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў у пасланні з нагоды адкрыцця Года кансэкраванага жыцця, які распачнецца 30 лістапада 2014 г. і скончыцца 2 лютага 2016 г. Натхненнем для паслання паслужыла Апостальская адгартацыя «Vita Consecrata» св. Яна Паўла II.
28 лістапада Папа Францішак пачаў трохдзённы апостальскі візіт у Турцыю. У першы дзень візіту Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў краіны.
У Ліёне заснавалі Інстытут тэалогіі цела. Мэта навучальнай установы — пераказваць французам навучанне Яна Паўла II пра шлюб і сям'ю. Па словах прэзідэнта Інстытута Івэса Семэна, на сёння існуе вялікая патрэба ў такой установе, калі ў грамадстве паўстае пытанне зменаў у традыцыйнай дэфiніцыі сям'і.
Нашай мэтай у новы літургічны перыяд з’яўляецца плённае перажыванне Адвэнту: каб падрыхтаваць нашыя сэрцы да прыйсця Езуса Хрыста як падчас урачыстасці Божага Нараджэння, калі мы ўзгадваем гэтую радасную таямніцу, так і напрыканцы часоў, калі Хрыстус прыйдзе з анёламі ў славе, каб судзіць свет. Менавіта чуванне — тое дзеянне, якое нам можа выдатна дапамагчы добра перажыць гэты час, не змарнаваць яго.
Ражджэственскі пост — адзін з чатырох шматдзённых, які рыхтуе вернікаў да свята Божага Нараджэння. Ён менш строгі ў параўнанні з Вялікім і Успенскім. Гэты пост пачынаецца 28 лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна.
Магчыма, многія памятаюць, як Балаама збянтэжыла ўпартасць асліцы, якая не хацела рухацца наперад, але ніяк не тое, што яна пачала на чалавечай мове задаваць яму пытанні. Уяўляю сабе, каб мая «Шкода» раптам спыталася: «Чаму ты здзекуешся з мяне? Ці я хоць раз цябе падвяла?» Ох, нават не ведаю, што са мной было б...
28 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам.