У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, 2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання.
Гледзячы на абраз святога, часта можна бачыць на ім нейкія рэчы ці нават жывёл. Што яны азначаюць? Чаму менавіта гэтыя атрыбуты намаляваны на абразе таго ці іншага святога?
«Ерузалем будзе таптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў»
У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў.
Рэстаўрацыя абраза св. Роха распачнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2015 годзе. Спецыялісты называюць абраз адной з лепшых выяваў святога, якая захавалася ў Беларусі з XVIII стагоддзя.
«Новы літургічны год, які распачынаецца ў першую нядзелю Адвэнту, уводзіць нас у таямніцу прыйсця ў гэты свет Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Адвэнт рыхтуе нас да святаў Божага Нараджэння, нагадвае аб перспектыве паўторнага прыйсця ў свет Божага Сына», — адзначае біскуп Антоні Дзям’янка.
25 лістапада ў Глыбокім прайшла пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
21 лістапада ў музеі шахтаў па здабычы солі ў Вялічцы каля Кракава ў адрэстаўраванай зале экспазіцыі музея пабудавалі капліцу імя св. Яна Паўла ІІ. Яе асвяціў кардынал Станіслаў Дзівіш. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея.
Валадарства Божае пераўзыдзе любыя чалавечыя чаканні радасці, любові і супакою, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 26 лістапада. Пантыфік нагадаў пра існаванне праўды, «аб якой ніколі нельга забывацца»: Касцёл — не статычная рэальнасць ці самамэта, а рэчаіснасць, якая пастаянна крочыць у гісторыі ў напрамку апошняй і цудоўнай мэты — Валадарства Нябеснага.