Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, апошнюю нядзелю літургічнага года, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у мінскім архікатэдральным касцёле святую Імшу падзякі за 20 гадоў працы часопіса «Ave Maria».
23 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, так званую «семінарыйную нядзелю», навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 23 лістапада 2014 г.Збаўчы цяжар хрысціянскіх цнотаў
23 лістапада 2014 г.
23 лістапада Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Падчас Імшы Пантыфік кананізаваў чатырох італьянцаў: біскупа Джавані Антоніо Фарына, Людовіка да Казорыя, Ніколу да Лангабардзі і Амато Ранконі, а таксама двух членаў Царквы сірамалабарскага абраду з Індыі — кс. Кур’якаса Эліяса Кавара ад Святой Сям’і і сястру Еўфрасію Элувацінгал ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Юбілейны канцэрт хору Cantate Domino Гродзенскай дыяцэзіі, прысвечаны 15-годдзю калектыва, прайшоў 22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, у касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Першы нумар газеты «Ave Maria» выйшаў у лістападзе 1994 года накладам у дзве тысячы экземпляраў. Менавіта газеты — часопісам выданне стане крыху пазней. Дэбютны выпуск газеты налічваў 20 старонак і ўжо меў пазнавальны сёння лагатып.