Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема
28.11.2014 11:28

27 лістапада ў межах візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Будучыя студэнты Тэалагічнай акадэміі ў Мінску змогуць дыстанцыйна вучыцца ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема
28.11.2014 11:18

«Беларускія студэнты, не чакаючы адкрыцця Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ у Мінску, змогуць распачаць дыстанцыйнае навучанне ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема», — пра гэта карэспандэнту Catholic.by паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца з візітам у Вялікабрытаніі.

 
28 лістапада — XXXIV Звычайны тыдзень
28.11.2014 03:00
1 чыт. Ап 20, 1-4. 11 – 21, 2; Пс 84 (83), 3. 4. 5-6a і 8a.
Ев. Лк 21, 29-33.

 
Лк 21, 29-33
28.11.2014 03:00

«Калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае»

 
«Кансэкраванае жыццё — гэта скарб, а не адмова ад чагосьці»: Апостальскі Нунцый на адкрыццё Года кансэкраванага жыцця
27.11.2014 19:59

27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
25 гадоў таму адбылася гістарычная сустрэча Яна Паўла II і Міхаіла Гарбачова
27.11.2014 18:18

25 гадоў таму Папа Ян Павел II прыняў у сябе Міхаіла Гарбачова, які стаў першым савецкім лідарам, што прыбыў з афіцыйным візітам у Ватыкан.

 
Тэалагічны інстытут Бірмінгема зацікаўлены ў супрацоўніцтве з будучай Тэалагічнай акадэміяй св. Яна Паўла ІІ у Мінску
27.11.2014 18:04

26 лістапада падчас візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Тэалагічны інстытут у Бірмінгеме.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў офіс камунікацый Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса
27.11.2014 17:09

Беларускі іерарх у якасці старшыні Рады па СМІ пры ККББ быў запрошаны для абмену вопытам у офіс камунікацый пры сядзібе Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса (КБАУ) у Лондане. Сустрэча прайшла 26 лістапада ў межах візіту арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Вялікабрытанію.

 
З 2015 г. у Касцёле будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі
27.11.2014 16:25

Па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы з 2015 г. ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі. Датай яго святкавання было выбрана 8 лютага, бо ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты — суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут і прыніжэння.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на І Нядзелю Адвэнту (30 лістапада)
27.11.2014 15:59

Сёння мы распачынаем перыяд Адвэнту, які з’яўляецца часам чакання і падрыхтоўкі да прыйсця Хрыста. Праз некалькі тыдняў мы будзем урачыста адзначаць памяць Яго першага прыйсця на зямлю, а нашы сэрцы і думкі будуць напоўнены чаканнем Яго паўторнага прыйсця ў хвале.

 
<< Першая < Папярэдняя 1021 1022 1023 1024 1025 1026 1027 1028 1029 1030 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1023 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.