Пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла 2 снежня ў Касцюковічах. У сустрэчы прыняў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» (ДКМ) працягне работу з дзіцячым афтальмалагічным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. У прыватнасці, там плануецца адрамантаваць і ўладкаваць пакой сустрэч бацькоў з дзецьмі.
«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле»
Згодна з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 14 кастрычніка 1992 года ў мэтах павышэння дасведчанасці і мабілізацыі падтрымкі важных пытанняў, якія тычацца ўключэння людзей з інваліднасцю як у грамадскія структуры, так і ў працэсы развіцця, 3 снежня прынята адзначаць Міжнародны дзень інвалідаў.
28 лістапада моладзь і дзеці з Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія) сабраліся ў мясцовым салезіянскім араторыі на свята «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Назва гэтага свята паходзіць ад успаміну св. апостала Андрэя, які адзначаецца якраз перад пачаткам Адвэнту.
«Кожная чалавечая істота — мужчына, жанчына, хлопчык ці дзяўчынка — гэта вобраз Бога. Бог ёсць любоў і свабода, якія даюцца ў міжасабовых адносінах. Адсюль, усялякая чалавечая істота — вольны чалавек, якому наканавана існаваць на карысць іншым, у роўнасці і братэрстве», — сказаў Папа Францішак падчас цырымоніі падпісання Сумеснай дэкларацыі рэлігійных лідараў супраць рабства, якая прайшла 2 снежня ў Ватыкане.
У Сэнт-Омер у паўночнай Францыі выявілі невядомы раней асобнік першага выдання п'ес Шэкспіра, апублікаванага ў 1623 годзе тыражом 800 экзэмпляраў.
У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці з кастрычніка па снежань па панядзелках ужо больш за 20 гадоў праходзяць сустрэчы «Школы веры» для дарослых і моладзі. Як тлумачыць пробашч кс. Славамір Ласкоўскі, сустрэчы ладзяцца па той прычыне, што большасць парафіян — або так званыя неакатолікі, або тыя, хто быў ахрышчаны ў дзяцінстве, але ніколі не меў зносін з Касцёлам, бо тут яго не было доўгія гады.