6 снежня ў Каталіцкім Касцёле адзначаўся ўспамін св. Мікалая, біскупа. Святы Мікалай вельмі папулярны і вядомы, у многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі. У суботу і нядзелю з нагоды ўспаміну адбылося свята ў салезіянскіх араторыях у Мінску, Дзятлаве і Смаргоні.
“Мы ўсе пакліканы суцяшаць нашых братоў, сведчыць пра тое, што толькі Бог можа ліквідаваць прычыны экзістэнцыяльных і духоўных драм, - сказаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” 7 снежня. - Калі мы даверым сябе Яму з пакорай і з раскаяным сэрцам, Ён абрыне муры зла, запоўніць ямы нашай бяздзейнасці, пераломіць хрыбты ганарыстасці і пыхі і адкрые шлях да сустрэчы з Ім”.
6 снежня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў.
6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, біскупа, было арганізавана свята для дзяцей Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. Пры браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі для іх была праведзена духоўна-забаўляльная праграма.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала план мерапрыемстваў з удзелам Папы Францішка. 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Пантыфік здзейсніць традыцыйны візіт на рымскую Іспанскую плошчу, дзе ўскладзе кветкі да скульптуры Маці Божай.
6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў урачыстую цэлебрацыю Эўхарыстыі ў гонар апекуна мясцовай парафіі святога біскупа Мікалая.
У парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) служыць ксёндз Валерый Лісоўскі, які 15 гадоў вядзе душпастырскую дзейнасць сярод глухіх людзей.